Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
ПРАДМОВА Мінула амаль 35 гадоў ад часу, калі быў надрукаваны мой «Дыялектны слоўнік: 3 гаворак Зэльвеншчыны» — Мінск, 1970 — 184 c. Публікацыя атрымала станоўчы водгук у айчынным i замежным друку1. Асаблівай запатрабаванасцю карыстаецда, створаны на матэрыяле родных аўтару гаворак, гэты Слоўнік на абсягах Гродзеншчыны — сярод студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў i ліцэяў, гімназістаў i вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы. Студэнты стала выкарыстоўваюць яго пры напісанні курсавых i дыпломных працаў; спрыяе ён i навучэнцам пры стварэнні імі слоўнічкаў з народнай мовы родных мясцінаў. На сёння Слоўнік стаў бібліяграфічнай рэдкасцю i з чыста тэхнічнай прычыны. Таму ўзнікла вострая патрэба ў гіеравыданні яго. Адказам на шматлікія просьбы i прапановы i ёсць дапрацаваны варыянт кнігі, якая ўлучае не толькі змест першага выдання Слоўніка, але i лексікаграфічных аўтаравых артыкулаў, апублікаваных пазней у зборніках народнай лексікі, у прыватнасці ў кнігах «Жывое слова» (Мінск, 1978) i «Народная словатворчасць» (Мінск, 1979), а таксама на старонках навуковага альманаха «Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі i культуры» (Вып.1. Гродна, 1993; вып. 2. Гродна, 1996). 1 Юрчанка Г. Ca скароніцы роднае мовы (ЛіМ. 13.11.1970); Германовіч 1. Лексічныя скарбы (Полымя. 1971. № 6); Outschmidt К (Zeitschrift ffir Slawistik. Ц Band XII. Berlin-1971); Zatovkńuk Mikoiašfsiavia. № 3. Praha
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

скарбніцы
14 👁
 ◀  / 146  ▶