Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 5 - моцнае яканне (аднак у словах няма, яшчэ, мяне i ў часціцы не вымаўляецца [i]): т раку'пшчык, купля'я, вяраўча'ны, вярацяно' (але: німа, ішчэ, ш быу); - захаванне канцавога ненаціскнога [o]: мало', мно'го, ке 'яско, бало 7wo,:усы 'то, ма 'сло; - гук [о] на месцы [а] ці [э] на канцы слова пасля мяккіх зычных i зацвярдзелых, a таксама ў часціцы-марфеме -ся дзеясловаў цяперашняга i будучага часу, у мужчынскім i ніякім родзе прамінулага часу: тапары'шчо, кло'чо, грабільнё, запісваюсё, стараюсё, зрабіўсё, сапсаваласё, згубіўсё; - адсутнасць падаўжэння зычных на месцы старажытнага спалучэння «зычны+j»: насенё,раля',руж 'ё, чытанё; - гагіосны [у] на месцы [ы] у канчатках прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), займеннікаў i лічэбнікаў: у новум, ператецянум, у нашум, у сёмум; - канчатак -e (-э) у назоўным (i вінавальным — пры яго cyпадзенні з назоўным) склоне назоўнікаў мужчынскага i жаночага роду ў націскным становішчы: братэ\разарэ\ ваўк'е, каравэ - сцягнутыя формы прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), лічэбнікаў, займеннікаў у назоўным i вінавальным склонах: но 'ва (хустка), цёплу (зіму), сему (штуку), вы 'рабляну (зямлю). Формы будучага складанага часу нярэдка ўтвараюцца з дапамогай старажытнага дзеяслова иметь, які зліваецца з інфінітывам: рабіціму, рабіцімеш, рабіцімя, рабіцімуць, пісаціму, стаяцімеш, гуляцімуць... *** Значэнні дыялектных слоў растлумачваюцца ў слоўніку шляхам падбору літаратурных адпаведнікаў або тлумачацца апісальна. Пры дублетных парах робіцца адсылка да больш ужыванага слова. Загалоўнае (рэестравае) слова падаецца ў арфаграфічным напісанні (у дужках паказваецца яго вымаўленне — пры несупадзенні з напісаннем). Для ілюстрацыі семантыкі слова падаюцца тэксты мясцовага маўлення; запіс іх — спрошчаны, набліжаны да арфаграфічнага пісьма. Закончанае i незакончанае трыванні дзеясловаў, якія адрозніваюцца прыстаўкамі (зрэдку — суфіксамі), звычайна падаюцца асобнымі артыкуламі. Калі словы ўжываюцца як стылёва афарбаваныя, пры іх змяшчаюцца адпаведныя паметы: абразл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ваўке, вяраўчаны, клочо, купляя, много, ракупшчык, тапарышчо
11 👁
 ◀  / 146  ▶