Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 45 ЗАВА'ЖЫЦЬ, зак. Падняць вышэй (канец дошкі, бервяна), выкарыстоўваючы сістэму блока. Гэты канец ні заважыш: кала ні пацсадзіш, хіба другі канец падымаймо. Ст. C. ЗАВА'ЛАК, м. Жаўлак. Завалаку році — есьці ні магу. Bap. ЗАВАЛГНА, м. i ж. Лежань, гультай, завала. Якая зь яго, заваліны, работа! Kp. ЗАВЕ'СІЦЬ, зак. Засудзіць умоўна. Валіку завесілі на тры рокі, a таго пасадзілі. Гp. ЗАВГДАВАЦЬ, незак. Зайздросціць. Усе нам заеідуюць, што сынэ вучаныя. Гр. ЗА'ВІДКІ (завіткі), мн. Зайздрасць. У цябе много ўсяго у хаці, а ўяе — го'ло, тому i завіткі да цябе. Св. ЗАВУТЛІЧЧА (завуглічо), н. Завуголле. Па завуглічу адно бегаюць, a рабіць німа! Kp. ЗАВЯ'ТЫ, прым. Напаўсухі (сыр). Сьвежаго нілюбіць, а завяты сыр есъцъ добро. Kp. ЗАГАНУ'ЦЬ, зак. 1. Загадаць (загадку). Од загануў, што ніхто ні адгане meae загаткі. Ст. С. 2. непаш. Зажадаць. Яг загануў, то хоцъ зь неба яму тых яблыкаў дастанъ. Гр. ЗА ТАР АДА, ж. 1. Агароджа з жэрдак, загарадзь. Загараду на капусніку караеэ паламалі. Гр. 2. Адгароджанае месца ў полі (лузе); загарадзь. У загарадзі ходзяць караеэ. Ст. С. 3. Стойла ў хляве, загарадка. Кр. 3 АГА'РАК, ж, застар. Гадзіннік. Зл. ЗАГЕ'ЛЗАЦЬ, зак. Зацугляць, закілзаць. Каня загелзаў, каб ні нанёс зусіх чатырох. Дауг. ЗАГНЯ'СЦІ (загнясьці), зак., непаш. Закалоць. Загняцем паршука над зіму, да еясны сала будзя. Кр. ЗАГО'ДЗЬ (загоць), прысл. Загадзя. Каб загоцъ сказаў, то дастаў бы хеарбы табе. Гр. ЗАГРА'НАЕ (заграно), прым. Аплодненае (яйцо). Hi заграно яйцо — кураня ні еыйдзя. Ст. С. ЗАГУ'СЛЫ, прым. Загусцелы. Загуслую зацерку ці есьцімя ён.Ия. ЗАГУ'СНУЦЬ, зак. Зрабіцца густым, загусцець. Рошчына рэтка, ні загусла— / хлеп замалады еышаў. Кр. ЗАГЭТЫМ, прысл. Затым, таму. Загэтым i ні кажу, што карацъ будуць. Ст. С. 2. злучн. Затым, таму. Сама да цябе i прышла, загэтым што ты ні ходзіш даміне. Кр
Дадатковыя словы
агарак, голо, заважыць, завесіць, завідкі, загануць, загелзаць, загнясці, загодзь, загранае, загуслы, загуснуць
3 👁