Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 41 ДЛУ'БАЦЬ, незак., незад. Калупаць, пароць. Hi длубай, накрыгаыў i так сыру гэтаго на землю! Ст. С. ДРА'БА, ж. 1. Від павозкі, драбы. Запрох у драбу. Kp. 2. Кляча. Хіба на мыло здаць драбу гэту? Вар. ДРАБГНА, ж. 1. Лесвіца, драбінкі. Па драбіні палее на хату. Ст. С. 2. Частка воза, якая навешваецца на ручкі. Паскідаям адну, другую драбіну i гнаянкі пазакладаям, па гной паедзям. Гр. 3. Яслі — у выглядзе драбінак — для кармлення авечак. Пяраедзіны ат каровы выняў i авечкам за драбіну кінуў, хай пярабіраюць. Св. ДРАБЯСЦЁ' (драбясыдё), н., зборн. Жэрдачкі для прымацавання саломы (да латаў) пры пакрыцці страхі. Драбясъцё есъцяка, солому i дупцэ нясі— i будзям крыцъ сьвініняц. Ст. С. ДРАБЯ'СЦІНА (драбясыдіна), ж. Адна такая жэрдачка. Кінь драбясьціну на стрэху мне! Гр. ДРАМА'К, м., жартаўл. Хвост вепрука (як мяса). Куцю з драмаком зварыла. Гр. Еьи драмак, каб за прасьніцаю ні драмала. Ст. С. ДРАПА'Ч, м. Капач (мае выгляд расстаўленых трох пальцаў). Гакаю сячэги картоплі, а драпачом разграбаяш землю, / пя~ сок астаецца, а картоплі выграбаюцца. Ст. С. ДРА'ПЦІ, толькі мн. Тое, што i д р а п а ч. Драпцямі капаям картоплі, ні рукамі. Едн. Драпці ў кузьні зрабіў — картоплі капаць. Кар. ДРАПЧА'К, м., застар. Від брычкі. Гр. ДРАГТЧА'СТЬІ, прым. 3 выемкамі, шурпаты. Бляха гэта драпчаста, з ямачкдмі, а тая — глатка, то якую забярэш? Св. ДРАЎНУ'ШКІ, мн. Дровы на распалку. Едн., Кар. ДРО'НАК, м. 1. Тоўстая палка, якой закрываюць у хляве выхад з дзвярэй. Гр. 2. Металічны вал, што злучае малатарню з прывадам. Ст. C., Гр. ДРУЖБА'HT, м. Сябра маладога ў час вяселля; шафер, дружко. За дружбанта Мішы егдзіў. Ст. C. Часцей ужываецца шафер. ДРУЖЬГНА, ж. 1. застар. Сям'я. Белька дружына, ядакоў хватая. Гр. 2. Трупа, брыгада. Каб дружынаю, да вечару жжалі n. Ст. C. ДРЫГВА', ж. Від справы — халоднае, квашаніна. 3 нох i головы дрыгву варыла. Гр. ДРЫН, м. Кіёк, дручок. Едн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

длубаць, драба, драбясціна, драгтчастьі, драпчак, драўнушкі, дронак, дружбаht, сямя
9 👁
 ◀  / 146  ▶