Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко ДЗЕРАВГНА (дзяравіна), ж. Ствол спілаванага дрэва, бервяно; дзеравячына. Давай да плоту паткоцім дзяравіну. Гал. ДЗЕРАСКАВАТЫ (дзяраскаваты), прым. Шурпаты. Як ні часаўя тоё грабліско, усяроўно дзяраскавато, дзярэ руку. Гр. ДЗЕ'ЎКА, ж. 1. Дарослая дзяўчына. Ужэ дзеўка настаяшча, хутко дваццацъ будзя. Гр. 2. Дзяўчына, з якой заляцаецца хлопец. Хоцъ ты сваю дзёўку паказаў бы мне. Кр. 3. Незамужняя немаладая дзяўчына, халасцячка. Ішчэўсё дзеўкаю ходзіць. Ал. ДЗЁТШСТЫ, прым. Цёмна-чырвоны (пра масць жывёл). Каза тая прывяла казъляня, гаш дзёгністо неко— у лесі бачыў. Г ал. ДЗГВА (дзіво): 3 д о б р а г а дз і в а — ніз таго ні з сяго, бездайпрычыны. Кап хто зачапаў яго, а то з добраго дзгва стаў лаяць, бэсьціць гэту дзеўчыну? Ст. С. ДЗІК, м., перан. Дзікун. Такі дзік i ў хату байіцца зайсьці. Гр. ДЗЫТАЦЬ, незак. Скакаць. Чаго ты, яг заяц, дзыгаяш na хаці? Ст. C. ДЗЯ'БАЦЬ, незак., асудж. Секчы. Чаго ты тутусё дзябаяш, як ранак настаў? Якусяроўно часу табе ні будзя боляй нігды. Гp. ДЗЯДЗГНЕЦ (дзядзіняц), м., застар. Вялікі двор на прыгуменні. Kp. ДЗЯ'ЖЫЦЬ, незак. Моцна біць, лупцаваць. Як стаў таго хлопца дзяжыць, то мало ні забіў. Ст. C. ДЗЯРЖА'ЦЬ, незак. 1. Трымаць. Моцно дзяржы, каб з рук ні вырваўсё ланцух той. Гр. 2. Гадаваць. Троё сьвіней дзержыць да святаў, а там Коля йіх i прадае мясо. Гр. ДЗЯ'ЛКА, ж. 1. Частка зямлі, якую трэба апрацаваць; дзялянка. На маёй дзялцы i лён лепты парос, як полола добро. Гр. 2. застар. Надзел зямлі, хутар; дзялянка. Даўней тут мая дзялка была, хата стаяла. Кр. ДЗЯРНО', «. Дзірван, дзёран. Гр. ДЗЯРНО'ЎКА, ж., застар. Чапец (галаўны убор). Бало дзярноўку на галаве насілі. Едн. ДЗЯ'ЎГАЦЬ, незак. 1. Пабрэхваць. Нетто нат Лыско дзяўгая! Гр. 2. зняважл. Гаварыць, напамінаць. Годзі ўжэ дзяўгаць, я i так ведаю, тто мне трэба рабіць. Кр. ДЗЯЎЧУ'К, м. Дзяўчо. Малая ітчэ Зося, саўсім дзяўчук, то як ты яе пакінет одну ў хаці на суткі! Ст. С. ДЗЯЦІ'СКА, зборн., непат. Дзеці, дзятва. Чысто ўсю моркву павылупвалі дзяціска гэтыя! Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзябаць, дзяржаць, дзярноўка
8 👁
 ◀  / 146  ▶