П.у.Сцяцко БРУХІТА'НШК, м., непахв. Той, хто вытоптвае, топча (расліны). Зыдзі з граткі, брухітаннік, ні брухічы гуркавенё, а то ні вырастуцъ гурке. Гр. БРУХІТА'ННІЦА, ж., непахв. Жан. да б р у х і т а н н і к. Чаго ты залезла ў моркву i брухічаш яе? Выласъ, брухітанніца, барджэй аттуль, а то дам папрушкі! Гр. БРУХГГА'ЦЬ. незак., незад. Таптаць. Як пачнуцъ коні брухітаць — ні травінкі ні будзя. Даўг. БРУЧКАВГННЕ (брушкавенё), зборн. Лісце бручкі. Сьвіня брушкавеня нетто ні ядуць. Вар. Брушкавенё ні благоё, а брушка малая. Ст. C. БРЫСКОТЛІВЫ, прым. Золкі. Цяплей апратвайся, а то еецяр такі брыскотлівы — да касьцей праціная. Гр. БРЫСЬ, м., жартаўл. Здаровы, чырванатвары чалавек. Дзе ён у холеры хворы — брысь такі! Гр. БРЬГГА'ЦЬ, незак. Заблытваць (ніткі). Нетто брытая цэўка ў чаўныку. Вар. БРЭ'НГАЦЬ, незак. Бразгаць. I чаго ён там брэнгая дзвярыма? Вар. БУ'БА, ж., дзіцяч. Гарошына. Дам бубы, адно вылушчу с стручка. Вальк. БУ'БЕХІ (бубяхі), мн.ў незад. Малыя плады. Што гэто за яблыкі— бубяхі некія Гр. БУБНАЧЬГ (бубначэ), мн,, зняважл. Пра малых дзяцей. Хай йіх, з гэтымі бубначамі. Калі я йіх пагадую? Гр. БУГАГСКА (бугаіско), м. 1. узмацн. Бугай. Св. 2. асудж. Пра дужага, але гультаяватага чалавека. Гэдыкі бугайіско, a каб нічого ні памахчы старой. Гр. БУ'ДЗЕНЬ (будзянь), м. Будзённы дзень. Kp. БУДЗЬ (будь) часц. Абы. Будзь-хто, абы занёс мяшок. Гр. БУ'КІШ, выкл. Так кажуць, каб баран пачаў біцца (удар лбом). Гр. БУЛГА'КЦЕР (булгакцяр), м. Бухгалтар. За булгакцяра вучыццахлопяц. Kp. БУ'ЛЬБА, ж. Завязь на сцябле бульбы. Як пярацьвітуць картоплі, бульба расьце на картаплені. Гp. БУ ЛЬБАТКА, ж. Бурбалка. Бульбаткі становяцца (на вадзе) — дошч доўго ісьцімя. Гал. БУНАВА'ЦЬ. незак., асудж. Сварыцца, хуліганіць. От выродок які! Як вып 'я, так i бунуя ў хаці, хоць ты ўцякай зь яе. Гр
Дадатковыя словы
брухггаць, брухітаншк, брьггаць, брэнгаць, буба, бубехі, будзень, букіш, булгакцер, бунаваць
3 👁