Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 21 БУНТАВА'ЦЬ, незак. Блытаць, золытваць. Хай бунтуя, я яму складаць ні буду. Гал. БУРАКАВГННЕ (буракавенё), н., зборн. Бацвінне. Буракавенё парасята натто любяць. Едн. Буракавеня прынясла — бацьвіня зварымо. Вальк. БУРАКГ (бураке), толькімн. Боршч. Ніхачу капусты, а дай яму канешня буракоў паесьці. Вар. БУ РВА'ЛАК, м. 1. жартаўл. Кавалак бервяна. Бярэмянё дроў будзя з бурвалка гэтаго. Гр. 2. перан. Моцны, прыземісты чалавек; камлюкаваты. От загадаваў сілу бурвалак гэты! Kp. БУ'РКА, ж. Дзіцячая цацка — нітка з костачкай, якая, абарочваючыся вакол асі-ніткі, бурчыць. Гр. БУТСА, ж. Сварка, лаянка. Чаго ты бурсу падняў? Hi можаш, як чалавек, пагаварыць! Kp. БУРЧА'K, м. Гатунак высокаўраджайнага скараспелага гароху. Натто добры гарох бурчак: хутко сьпея i ядроны. Kp. БУ'СЬКІ: даць буські — пацалаваць (дзіця). Дай буські, то дзет гасцінца дасъцъ. Гр. БУТЛЕЦЬ (бутляць), незак. Гніць ад сырасці (пра бервяно). Hi будзя зь яе падрубы — бутляя. Bap. БУХГКАЦЬ, незакнезад. Кашляць. Зноў будзяш бухікаць, як лёду насмокчасся. Гp. БУ'ЧЫЦЦА, незак. Наважвацца бадаць (пра карову). Нетто бучыцца, лядзі, сынку, каб ні ўбарола яна цябе, шлющая. Kp. БУШВА'ЛАК, м. Toe, што i б у р в а л а к (у 1 i 2 знач.). На дванні паліць печ было n, кап папілаваў той бушвалак. Гр. Бушвалак такі, дзе ён щбе ні пакоціць Ст. C. БУЯ'ЦЬ, незак. I. Буяніць. Напіўсё i давай буяць, пакуль ні надаваліў карк. Гр. 2. Гудзець. Мусіць, самолёт буйіць недзя над лесам! Ст. С. Чмель буйіць. Каб ні ўкусіў; лядзі. Св. БЫЛІНА' ж., зборн. Быльнік. Усё тут быліною парасло, бо людзей німашака нікого. Св. БЫ'ЛЯ, часц. Абы; ужываецца толькі з займеннікавымі словам}. Лэндзіць быля-што, абы німаўчаць. Kp. БЫСЬ-БЫСЬ-БЫСЬ! Так клічуць быка. Вар. БЫ'СЬКА, ж., дзігріч. Карова, цяля. Паглаць, Лёнічак, быську, яналюбіць слухацЪу яг гладзяць. Ст. C. БЫ'ТТА (бытто) 1. злучн. Быццам. Казаў, бытто прыедзя сёніка. Вальк. 2. часц. Быццам. Бытто сам лепты, што другіх ганіць. Kp
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бунтаваць, бурка, бурчаk, быська, бытта, зблытваць
6 👁
 ◀  / 146  ▶