Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўцік народнай мовы Зэльвеншчыны 19 БЛІЗНЯ'ЧКА, ж. Блізніца. Яны роўныя — блізнюк i блізнячка, адзін аднаго ні пярарос. Св. БЛІН I, м. Тоўсты блінец ca скваркамі. Блінцоў напякла. Бацькуу балото ішчэ блін сьпякла. Гр. БЛІН II, м. Млын. Да бліна паехаў прыварку змалоць трохі. Гp. БЛОТНІК, м. Метал ічны абруч над колам веласіпеда — засцерагае ад распырсквання гразі. Бяз блотнікаў чысто запырскаўсё, як ехаў дажджом. Ал. БЛЮ'МЬІ, мн. Нюні. Чаго ты распусьціў блюмы? Што мне твой плач! Kp. БЛЯВУ'ЗГАЦЬ, незак., асудж. Балбатаць, гаварыць непатрэбнае; плявузгаць. Слухай, што ён блявузгая — на вярбе грушы. Ст.С. БЛЯ "ХАРЧА, ж. Жонка бляхара (мянушка). I бляхар быў, i бляхарча прыбягала наказвацъ на вяселё, каб найімянно прытлі. Гр. БО'ЖКАЦЬ (бо'шкаць), незак., незад. Так кажуць на таго, хто, хвалюючыся, прыгаворвае: «Божа мой». Чаго ты бошкаяш? Што ўжэ будзя, тоё будзя. Едн. БО'МКАЦЬ, незак., непаш. Мармытаць. От, нетто сабе пад нос бомкая, холера яго разъбярэ, чаго ён хоча. Вар. БО'НДАЧКА, ж. 1. Закваска ў дзяжы (у выглядзе булачкі). Бондачкі ні пакіняш — i хлеп ніўкісьня. Гр. 2. Невялічкая баханка белага хлеба для дзяцей. Бондачкаў вам напякла, хлопцы. Kp. БРА'ЗГАЎКА, ж. Бразготка (у розн. знач.). От, бразгаўку дасі — i забуляяцца дзіця. Зл. БРА'МКА, эю. Фортка (у варотах). Проз варота егдзімо, а брамку аччыняям, як ідзе хто. Гр. БРАНДЗО'ВЫ, прым. Бронзавы. От запаліўсё, гаш брандзовы стаў ат сонца. Гр. БРАЦЕ'ШК, м. Дваюрадны брат. Кр. БРАЦГШАК, м., зняважл. Брат. Гэто брацішак твой нарабіўусё. Ст.С. БРАЦЬ, незак. Кусаць (пра сабак). Добро Лыско бярэ i ні скаваўшы, — паганы, падло. С в. БРАШЧА'ЦЬ, незак. Бразгаць, бразгатаць. Можа ў вядры той гаплюк— нетто брашчыць тут. Палядзі, Ганна! Гр. БРУКАВА'ЦЬ, незак. Варкаваць. Мусіць, голуб брукуя: бруку-бруку! Гр. БРУКУ-БРУ'КУ!, гукаперайм. Так перадаюць варкаванне галубоў. Вар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блюмьі, блявузгаць, божкаць, бомкаць, бошкаць, бразгаўка, брамка, брацешк, брашчаць, брукаваць
4 👁
 ◀  / 146  ▶