Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко БЕЗРАБОТНЫ (бязработны), м. Беспрацоўны. Яг бязработны, шлындаю. Гал. БЕЗРАБО'ЦЦЕ (бязрабоцё), н. Беспрацоўе. / гэта ні кепска работа, казаў пан, на бязрабоцё. Дзяр. БЕЛЕХКАЦЕ'ЦЬ (бяляхкацець), незак. Бялецца. Нетто бяляхкаціць у полі. Гp. БЕ'ЛЫ ДЗЕНЬ. Світанне. Сьпіць да белаго дня. Св. БЕ'ЛЬМА (белма), мн., абразл. Вочы. Чаго ён наміне гэтыя белма вырачыў? Св. БЕЛЬМАЧЫ' (бялмачэ'), мн. Toe, што i б е л ь ма. Бялмачэ калом паставіць i енчыць. Ст. C. БЕЛЯХЦЕ'ЦЬ (бяляхцець), незак. Бялець, бялецца. Нетто ўжэ бяляхціць. Мусіць, хутко выбярамсё з гэтаго гушчару на берах лесу. Гр. БЕРАЗІНА' (бяразіна), ж., зборн. Бярэзнік. У бяразіне каравэ ходзяць, там добра трава парасла. Гр. БЕСПЯРЭ 'СЦІХУ (бяспярэсьціху), прысл. Бесперапынна, бесперастанку. Hi была n гэто восянь: дошч бяспярэсьціху джгая ўжо дваньні. Bap. БЕСТАЛКО'ВІЦА (бясталковіца), ж. Бесталкоўшчына. Бясталковіца ўсё ncye, ўсё гіня ад яе. Гр. БЗЫЯ'ЦЬ, незак. Бзыкаць. Нетто пчолы бзыяць. Kp. БІБЛІЯТЭ'КАРЧА (біблятэкарча), ж. Бібліятэкар-жанчына. Хай біблятэкарчу бярэ замут — добра пара будзя. Гр. БІБУ'ЛА, ж., застар. Прамакальная папера. Бібулаю npaмакні. Зл. БІЁ'МІН, м. Гультай, лежабока. Халера ён рабіцімя, біёмін гэты. Гр. БІЗУ'Н, м., абразл. Вельмі бедны чалавек. Што ён табе naзычыць, бізун гэты. Св. БГЛА (бі'ло), н. Спінка ложка. Яг за біло ўляплюсё, трохі ўстану, а так ні магу. Даўг. БГНДУС, м. Гультай. Нічагутко ні робіць — біндус некі, i ўсё. Bap. БГТКА, ж. Снапы, раскладзеныя на таку для малацьбы; пасад. Mo зь бітку змалоцімо да сьняданя. Пл. БЛАШЧЫ'ЦА, ж. Клоп. Вальк. БЛІЗНА' ж. Блюзна. От, каб ні блізна, то ішчэ ні парваласё n (палатно), а так разьлезласё. Kp
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

безрабоцце, белехкацець, белы, беляхцець, бесталковіца, блашчыца, бібліятэкарча
1 👁
 ◀  / 146  ▶