Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народней мовы Зэльвеншчыны 17 БАРУКА'ЦЦА, незак. Дужацца. Барукаюцца, хочуць ведаць, хто дужайшы. Ст. C. БАРУ'ШЧЫ прым. Бадлівы. Hi руш, сынок, бо гэта карова барушча. Даўг. БАРЭ'ЛКА (барэлко), н. Невялікая бочка (для вады, гарэлкі). Дзяр. БА'СА, ж. Вялікая кадушка (для сечкі, збожжа). Басу сечкі нарэзалі на съвято. Гp. У басу як усадзяць, то зь яе ні вылязяш. Ст. C. БАСЭ'ТЛЯ, ж., жартаўл. 1. Вялікая бочка. Kp. 2. Пра мажную жанчыну. Яе i конь ні пацягня — басэтлю гэту. Св. БАТАРЭ'ЙКА, ж. Кішэнны ліхтарык. Цёмна ноч, добро што батарэйка сьвяціла. Kp. Пасьвяці батарэйкаю. Ст. C. БАЎКУ'Н, м. 1. Застар. Частка ярма. Едн. 2. Няўмека, недалёк! чалавек. Ты яму одно, а ён сваё — баўкун некі. Kp. БА'ХАЦЬ, незак., асудж. Ліць, разбаўляць (занадта многа). I нашто было гэдаквяля вады бахаць? Hi цесто — пойло неко; дзе тыя сьвіня есьцімуць. Ст. C. БАХУ'Р, м., пяшчотн. Пра малое дзіця. Пусьці, хай бахур папоў$ая na лаві. Даўг. БАХУРНЯ', ж., зборн., экспр. Дзятва. Гунь колькі бахурні на санках егдзіць з горкі. Ідзі i ты да іх, ні меў тут скнэрыць! Гр. БАЦЬКІ' (бацьке'), мн. Пасланцы ад маладой на вяселлі ў жаніха (маладога); звычайна не родныя бацькі. Гануля i Ладзё — бацьке ў Йівана Сальвесяваго. Гр. БАЧО'НАК, м. Невялікая бочка (для вады, гарэлкі). Бачонак вады выпілі да абеду жанцэ, i ішчэ ні хваціло. Вальк БАЯ'ННЕ (баянё), н. Боязь. Хай яго з гэтым хлопцам i яго баяням! Байіцца адзінухаці бьіць, i годзі! Гр. БА'ЯННІК, м. Той, хто распавядае байкі — «бае». Слухай, дзеткі, што табе гэты баяннік бая: ён дорыя байкі ведая. Гр. БА'ЯННІЦА, ж. Жан. да б а я н н і к. Твоя баба нікепская баянніца, хай бая, а ты слухай. Ст. С. БА'ЯЦЬ, незак. Расказваць казкі. От любіць, каб баяў яму. Св. БЕТІ, мн. Гулі, беганіна. Каб рабіць, так німа, одно бегі наўме. От вісус гэты. Ст. С. БЕДНАТА' (бядната), ж. Беднасць. Пры такой бяднаце i гэто пажыва. Пл. БЕ'ДНЫ прым., асудж. Пакараны. Од будзя рука бедна, як палезя ні ў сваё! Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

барукацца, барушчы, барэлка, баса, басэтля, баянне, баяць, бедны
4 👁
 ◀  / 146  ▶