Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко АРХАВА'ЦЬ, незак. Веяць (на арфе). Яр. АСА'ДА, ж. Аснова (драўляная, металічная ў найпрасцейшых сельскагаспадарчых прыладах — арфе, малатарні, баране). Асаду для бараны зрабіў, одно зубоў бракуя. Гр. АСКО'М, м. Аскома. Набіў зубы аском — баляць, ні магу ўкусіць нічого. Гр. АСМАЛЁ'НАК, м. 1. Асмалак. Гр. 2. перст., жартаўл. Пра смуглага, чорнавалосага чалавека. Маці руса, бацько ні норны — а гэто асмалёнак вырадзіўсё. Гр. АСМАЛЁНКІ, адз. а с м а л ё н к а, ж. Бульба з прыгаркамі (абгарэлая). Асмалёнкі натто любіць есьці, паскропгиы. Ст. С. АСТО'ЯЦЦА, зак. Устаяць. Як штырхануу буйвол гэты, то дзе ты астойісся, каб ні хацеў— упадзяш. Кр. АСТРЫЖО'НАК, м. i ж. 1. пагардл. 3 карсггкімі валасамі (пра дзяўчат). Падло, гэтыя астрыжонкі. Я іх цярпецъ ні магу. Гр. 2. жартаўл. Нагола астрыжаны (хлопец). Ну, астрыжонак, калі служыць ідзеш? Ст. С. АСЫПА'НШК, м. Той, хто асыпае (акучвае' бульбу, агародніну). Слабы сь цябе, дзеду, асыпаннік: пару баразён прайшоў i задьіхаўсё. Гр. АСЫПА'ЦЬ, незак. Акопваць (агародніну), акучваць, абганяць (бульбу). Сошку прынясу— / будзям картоплі асыпацъ. Угр. Капусту асыпаў. Дзяр. АСЯНЧУ'К, м. Пра народжанае восенню (цяля, ягня). Двоё асянчукоў на зіму путчу. Кр. АТНУ'ЦЬ, прысл. Бесперапынна, раз за разам. Што за абжора? Нічого ні рабі, одно есьці атнуць яму давай. Гр. АТОТ, м. Вузенькі загончык, што астаецца (пры ворыве) ад звычайнага загона. Мы на загоні дзьвёх станям, а ты, Лёнічак, на аторы жацімяш. Св. АТХЛЯ'ШЧЬЩЬ, зак., асудж. Адчыніць (дзверы, акно). Што табе так гарачо стало, што ты атхляшчыў дзъверы зімою, што гаш пара валіць знадворку ў хату? Гр. АУСЮГА', ж. Аўсюк. Нека хвороба напала на збожо — аўсюгі много. Вар. АУСЯ'ШСКА (аўсяніско), н. Поле, дзе рос авёс. Ал. Паралельнабытуе i а ў с я н і ш ч а. АХА'ИВАЦЬ, незак., зламоўн. Мыць, прыбіраць, ачышчаць. Пакулъ ахаяла хату, гаш у вачох пацямнело. Ведома, цэлы месяц жылі i німылі. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

архаваць, асада, астояцца, асыпаншк, асыпаць, атхляшчьщь, аусяшска, ахаиваць
5 👁
 ◀  / 146  ▶