Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 13 АНДУЛЯ'ЦЬІЯ, ж., застар. Завіўка. Даўнёй ніхто mae андуляцыі ні рабіў, усё косы насілі. Св. АНІТДАЧКІ, прысл. Аніколі. Анігдачкі боляй да яго ні наеду, хай хоць азалоціць міне. Ал. АНТУЛЯ'ЖЬІ, мн. Карункі. Настольніуу з антуляжамі на сьвято засыіялі— харашэйшу трэба. Kp. АПАНО'ЎКА, ж. Скаварада, патэльня. Насмажыла грыбоў апаноўку. Едн. АПІВО'Ш, м., пагардл. Той, хто многа п'е не за свой кошт (хто «апівае» людзей). Адно i валочыцца па хатах, каб выпіць далі. От апівош! Дзяр. АПГНІЯ ж. Рэпутацыя. Стараяцца, каб апінію заслужыцъ. Зл. АПЛЯТА'НЖ (i аплецянік), м. Гаршчок (збанок), аплецены дротам. Малако кап часам ні пацякло, кладзіў аплятанікмасло. Вар. АПЛЯТА'НШК, м. Той, хто аплятае (збанкі, гаршкі, бутлі, каб засцерагчыся ад іх псавання — каб не разбіліся). Вазьмі гэты дрот i аддай тому аплятанніку, хай i твой збанок апляце, а то пакалоўсё ўжэ, хутко паб 'еща. Гр. АПО'ЛЕЦ (аполяц), м. Вялікі кавалак сала. Апольцаў два сабе будзя i даццэ тры аддам, як заколяш свіню. Пл. АПО'НА, ж. Пакрышка веласіпеда. Ужэ старыя апоны — рвуцца на ровары. Дзяр. АПО'СТАЛЫ, мн., жартаўл. Пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны, каб яго насіць. Хай йіх холера, з гэтымі чаравікамі—ўапостолы некія, усе ногі абмуляў. Гр. АПО'ЎЗЛІК (апоўзьлік), м., зняважл. Нязграбнае, няздатнае, непаслухмянае дзіця. Нічого ні дам апоўзьліку гэтаму, рас ён нічого ні робіць, адно па сяле валочыцца. Гр. АПРАТВАЦЬ, незак. Апранаць. Хай апратвая тваё пальто — цяплейшо будзя ў дарогу. Вар. АПУ'ШЧАШК, м., пагардл. Пра таго, хто апусціўся, не глядзіць за сабою. Гаги страх лядзецъ на яго — апушчанік некі: ні рубагикі на ём, як трэба, німа, ні ганавіцаў, адно лэхамі трасе. Вальк. АРАННЁ' (гаранё), н. Ворыва. Кончыў гаранё, трэбасеяць. Яр. АРА'НШК (гараннік), м. Араты. Гараннікаў мне такіх ні трэба, каб адно ў баразьне палежвалі! Ст. C. А'РХА, ж. Веялка, арфа. Авес прапусцлі на арху— чысты, як трэба. Bap. АРХАВА'ННІК (архаваннік), м. Той, хто вее, арфуе. Kp
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

андуляцьія, антуляжьі, апаноўка, аплятанж, аплятаншк, аполец, апона, апосталы, апоўзлік, апушчашк, араншк, равікамі—^апостолы, рубагйкі
5 👁
 ◀  / 146  ▶