Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 141 ШУГА'НКА, ж. Гушкалка (звязаныя галіны дрэў ці вяроўка). Пастухе шуганку зрабілі i шугаюцца. Св. ШУГА'ННІК, м. Той, хто гушкаецца («шугаецца»). Аднаго шуганнікамо i вытрывая шуганка, а боляй не— парвецца. Св. ШУГА'ННІЦА, ж. Жан. да шу г а н н і к. Дай я щбе трохі пашугаю, малую шуганніцу. Св. ШУГА'ЦЦА, незак. Гойдацца (на гушкалцы). Як парвецца шуганка, то шугацца ні будуць. Гр. ШУГА'ЦЬ, незак. Гушкаць. Палядзі, як хлопцы шугаюць Лёніка. Ін і байіцца. Вальк. ШУТІ-ШУ'ГІ!, выкл. Так кажуць пры гушканні дзіцяці. Я сама щбе трошкі пашугаю: шугі-шугі малого! Kp. ШУМА1, ж. 1. Накіп. Яг закіпіць вада, здымяш шуму, каб булён быу чысты. Гр. 2. Пена. Гунь кольку шумы на том камяні вадаўрэццы нарабіла. Гр. ШУПЛАВАТЫ, прым. Няцвёрды, мяккі (пра галоўку капусты). Яр. ШУПЛЯ'К, м., незад. Няцвёрдая галоўка капусты. Кар. ШУТ-ШУТ!, выкл. Так клічуць авечак. Пл. ШУТКА, ж., пяшчотл. Авечка. Лаві шутку за шыю i ў хлеў. Вальк. ШЧАВЕ'Й, м. 1. Шчаўе. Кр. 2. Страва з шчаўя. Шчавей любіць хлёбаць. Даўг. ШЧАЛАЧО'НКІ, мн. Бульбяны суп. Наскрабі картопяль, накрышы i зварыш на палудзянъ шчалачонкі. Гр. ШЧАЛУЪША, ж. Шчыліна. У шчалубіну залезя мыш i грызе. Гр. Прае шчалубіну сьвеціцца. Вальк. ШЧАРБЕ'ЛЬ, м., жартаул. Шчарбаты. Шчарбель гэты усе зубы пагубіў. Утр. ШЧО'ЛАК, м. Рэдкая частка варыва, поліўка. Гушчу есьцъ, а шчолак пакідая. Ст. С. ШЧО'ЛАКІ, мн. Бульбяны суп. Шчолакаў зварыла на палудзянъ. Едн. ШЧО'ПЩ, мн. 1. Драбок чаго-небудзь, як узяць у тры пальцы. Шчопці солі ўзяў i будзя пасаліць капусту ў місцы. Яр. 2. neран. Надта мала. Што ты наясіся таго пірага. Каб яго много было — a гэто шчопці ўсяго. Св. ШЧЬГКАЎКА, ж. Іканне. Шчыкаўка напала, i рады німа. Гp. ШЧЫКА'ННІК, м. Той, хто шчыкаецца. Марш ад міне, я не люблю шчьіканнікаў. Ідзі другую дзеўку шчыкай. Гр
Дадатковыя словы
колькў, шуганніца, шугаць, шупляк, шчолакі, шчопщ, шчыканнік
2 👁