Старонка 14
◀ / 146 ▶
АНДУЛЯЦЫЯ, ж., застар. Завіўка. Даўнёй ніхто тае андуляцыі ні рабіў, усё косы насілі. Св. АНІГДАЧКІ, прысл. Аніколі. Анігдачкі боляй да яго ні паеду, хай хоць азалоціць міне. Ал. АНТУЛЯЖЫ, мн. Карункі. Настольніцу з антуляжамі на сьвято засьцялі — харашэйшу трэба. Кр. АПАНОЎКА, ж. Скаварада, патэльня. Насмажыла грыбоў апаноўку. Едн. АПІВОШ, м., пагардл. Той, хто многа п'е не за свой кошт (хто «апівае» людзей). Адно і валочыцца па хатах, каб выпіць далі. От апівош! Дзяр. АПІНІЯ ж. Рэпутацыя. Стараяцца, каб апінію заслужыць. Зл. АПЛЯТАНІК (і аплецянік), м. Гаршчок (збанок), аплецены дротам. Малако кап часам ні пацякло, кладзі ў аплятанік масло. Вар. АПЛЯТАННІК, м. Той, хто аплятае (збанкі, гаршкі, бутлі, каб засцерагчыся ад іх псавання — каб не разбіліся). Вазьмі гэты дрот і аддай таму аплятанніку, хай і твой збанок апляце, а то пакалоўсё ўжэ, хутко паб'ецца. Гр. АПОЛЕЦ (аполяц), м. Вялікі кавалак сала. Апольцаў два сабе будзя і даццэ тры аддам, як заколяш свіню. Пл. АПОНА, ж. Пакрышка веласіпеда. Ужэ старыя апоны — рвуцца на ровары. Дзяр. АПОСТАЛЫ, мн., жартаўл. Пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны, каб яго насіць. Хай йіх халера, з гэтымі чаравікамі — апосталы некія, усе ногі абмуляў. Гр. АПОЎЗЛІК (апоўзьлік), м., зняважл. Нязграбнае, няздатнае, непаслухмянае дзіця. Нічого ні дам апоўзьліку гэтаму, рас ён нічого ні робіць, адно па сяле валочыцца. Гр. АПРАТВАЦЬ, незак. Апранаць. Хай апратвая тваё пальто — цяплейшо будзя ў дарогу. Вар. АПУШЧАНІК, м., пагардл. Пра таго, хто апусціўся, не глядзіць за сабою. Гаш страх лядзець на яго — апушчанік некі: ні рубашкі на ём, як трэба, німа, ні ганавіцаў, адно лэхамі трасе. Вальк. АРАННЁ (гаранё), н. Ворыва. Кончыў гаранё, трэба сеяць. Яр. АРАННІК (гараннік), м. Араты. Гараннікаў мне такіх ні трэба, каб адно ў баразьне палежвалі! Ст. С. АРХА, ж. Веялка, арфа. Авес прапусцлі на арху — чысты, як трэба. Вар. АРХАВАННІК (архаваннік), м. Той, хто вее, арфуе. Кр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 146 ▶