Старонка 13
◀ / 146 ▶
АДУКАВАЦЬ, незак. Муштраваць. І чаго ён узяўсё каня адукаваць — усё пугаю па храпах шлёгая! Гр. АДУРА: адура галавы — адурыць (галаву). Ст. С. АДХЛЯШЧЫЦЬ (атхляшчыць), зак., асудж. Адчыніць (дзверы) — звычайна — надоўга. Падло, шмаравос гэты, адно зачыняй за ім хату: атхляшчыць і пайшоў. Гр. АДХУКАЦЬ (атхукаць), зак. 1. Адхукаць. 2. перан. Выхадзіць, выратаваць ад смерці. Ледзьвя атхукалі, як упаў с стога. Гр. АДЧУЖЫНІЦЦА (аччужыніцца), зак. Адчужацца. Аччужыніўсё і знацца ні хоча. От сваяк які ў нас! Дзяр. АДШПАРЫЦЬ (ачшпарыць), зак. Адлупцаваць, набіць. Боляй ні лазіць у яблыкі, як ачшпарылі. Ст. С. АДШЧЫКНУЦЬ (ачшчыкнуць), зак. Адрэзаць, адцяць. Ножна гострыя — магу і паляц ачшчыкнуць. Кр. АД'ЯДА, ж., зняважл. Надаедлівы (сваёй просьбай). Дай ты яму тую кнішку, хай сэрца ні ад'ядая ад'яда гэта. Ст. С. АЖЫГАНЕЦ (ажыганяц), м. зняважл. Той, хто хутка зношвае адзенне. Каб жалезно было — раз-два і парве ажыганяц гэты. Гр. АЖЫГАЦЬ, незак. іран. Біць (кіем), караць. Раз зарабіў, то і ажыгаюць, бо нілюцкі такі. Вар. АКАНІЦЫ, мн., адз. аканіца (і акяніца), ж., перан. Навочнікі ў вуздэчцы. Едн. АКЛАДАЦЬ, незак. Лупцаваць (бязлітасна, моцна). Як мілянькі стаў, як наакладала, а то ўсё ні слухая, як усяроўно просіцца акладаць яго. Гр. АКЛАДЗІНА, ж. Частка драбінаў (у возе акладзіны змацоўваюцца лёсткамі). Жэрткі выстругаў на акладзіны, ішчэ ляскаў бракуя, каб драбіны зрабіць. Дзяр. Сядавіся на акладзіну. Кр. АКРУЦЦЬ, зак. Завязаць (хустку). Канаплянку акруці, мо халадно будзя. Гр. АКУЛЯРЫ, мн., перан. Навочнікі ў вуздэчцы. Кар. АКУЦЦЕ (акуцё), н. Акоўка. Лыжы бяз акуця. Яр. АЛЬШЫНА ж., зборн. Альхоўнік, альшаннік. У альшыне пасе каравэ. Гр. АЛЯКТРОЎНЯ, ж. Электрастанцыя. Зэльвянская аляктроўня мало алектрыкі давала. Даўг. АМАРАТУРА ж., застар. Пенсія. Яг даўнёй, то хто табе тую амаратуру плаціў бы. Гэто цяперака старыя пэнсію маюць, ўласць паклапацілася. Зл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 146 ▶