АДЖЫМАЦЬ (аджжымаць), незак. Мыць бялізну. Хай аджжымая плацё, а я пайду лубін ламаць. Кр.
АДЗІНАКАВЫ, прым. Аднолькавы. Даўг.
АДЗІЯДЛА (адзіядло), н. Коўдра (часцей ватовая). Пад адзіядлам, і то халадно ў нашуй хаці. Дзяр.
АДКАПЫЛІЦЬ, зак. Адставіць (губу), закапыліць. Як што ні па яго, так і адкапыліць лупу — злуе. Гр.
АДКАЧАЦЬ (аткачаць), зак. Адкасаць. Аткачай ганавіцы, ужэ ш рэчку пярайшоў! Зл.
АДКАЧВАЦЬ (аткачваць), незак. Гл. адкачаць. Нешто ні аткачваяш рукаў, цесны стаў, ці што табе? Ал.
АДКУБРАВАЦЬ (аткубраваць), зак. Адаткнуць (моцна заткнутае). Ледзьвя аткубравалі тоё барэлко, як заткало набрыняло ад вільгаці. Гр.
АДЛОГ (адлох), м. Аблог. Ні гарэм боляй пад лесам, адлогам ляжыць выган. Ст. С.
АДНАЛІЧНІК, м. Аднаасобнік. Адналічнікам мне тыж жыця ні было: рабіў як вол, і трасцу меў. Во як! Гал.
АДНОЛЕТКІ (адноляткі), мн. Аднагодкі. Адноляткі, а палядзі, якія ніроўныя: мой намного большы за твайго. Кр.
АДПАСЦІ (атпасьці), зак. Адмерці (пра пчолы). Збаяліся холаду і атпалі пчолы. Св.
АДПУДЗІЦЬ (атпудзіць), зак., жартаўл. Адрэзаць (вялікі кавалак, лусту хлеба). Хіба ты зьзясі — такую лусту атпудзіў? Рука адломіцца. Ст. С.
АДРАБІЦЬ, зак. Выканаць (урокі). Прыду, як адраблю ўрокі. Гр.
АДРАБЛЯННІК, м. Той, хто адрабляе, адпрацоўвае (пазычанае, раней дамоўленае). Рас падрадзіўсё, то адрабляй сваё, мой ты адрабляннік. Гось ідуць ішчэ два абрабляннікі. Гр.
АДРАБЛЯННІЦА, ж. Жан. да адрабляннік. Ішчэ адна адраблянніца ідзе — наш жнец. Гр.
АДРОБАК, м. Які гэто адробак: паўдня робіш, адно шчот, што прышла. Яр.
АДСЕЎ (ацьсеў), м. Збожжа, пасеянае ў другі раз (на месцы прапалай руні). Тут горшо жыто: ведама, ацьсёў — позно пасеялі. Яр.
АДУБЕЦЬ, зак. Моцна змерзнуць. Бяз рукавіцаў быў, то рукі на марозі адубелі, пальцы ні гнуцца. Св.
82 👁