Старонка 15
◀ / 146 ▶
АРХАВАЦЬ, незак. Веяць (на арфе). Яр. АСАДА, ж. Аснова (драўляная, металічная ў найпрасцейшых сельскагаспадарчых прыладах — арфе, малатарні, баране). Асаду для бараны зрабіў, адно зубоў бракуя. Гр. АСКОМ, м. Аскома. Набіў зубы аском — баляць, ні магу ўкусіць нічого. Гр. АСМАЛЁНАК, м. 1. Асмалак. Гр. 2. перан., жартаўл. Пра смуглага, чорнавалосага чалавека. Маці руса, бацько ні чорны — а гэто асмалёнак вырадзіўсё. Гр. АСМАЛЁНКІ, адз. асмалёнка, ж. Бульба з прыгаркамі (абгарэлая). Асмалёнкі натто любіць есьці, паскропшы. Ст. С. АСТОЯЦЦА, зак. Устаяць. Як штырхануў буйвал гэты, то дзе ты астойісся, каб ні хацеў — упадзяш. Кр. АСТРЫЖОНАК, м. і ж. 1. пагардл. З кароткімі валасамі (пра дзяўчат). Падло, гэтыя астрыжонкі. Я іх цярпець ні магу. Гр. 2. жартаўл. Нагола астрыжаны (хлопец). Ну, астрыжонак, калі служыць ідзеш? Ст. С. АСЫПАННІК, м. Той, хто асыпае ('акучвае' бульбу, агародніну). Слабы сь цябе, дзеду, асыпаннік: пару баразён прайшоў і задыхаўсё. Гр. АСЫПАЦЬ, незак. Акопваць (агародніну), акучваць, абганяць (бульбу). Сошку прынясу — і будзям картоплі асыпаць. Угр. Капусту асыпаў. Дзяр. АСЯНЧУК, м. Пра народжанае восенню (цяля, ягня). Двоё асянчукоў на зіму пушчу. Кр. АТНУЦЬ, прысл. Бесперапынна, раз за разам. Што за абжора? Нічого ні рабі, адно есьці атнуць яму давай. Гр. АТОР, м. Вузенькі загончык, што астаецца (пры ворыве) ад звычайнага загона. Мы на загоні дзьвёх станям, а ты, Лёнічак, на аторы жацімяш. Св. АТХЛЯШЧЫЦЬ, зак., асудж. Адчыніць (дзверы, акно). Што табе так гарачо стало, што ты атхляшчыў дзьверы зімою, што гаш пара валіць знадворку ў хату? Гр. АЎСЮГА, ж. Аўсюк. Нека хвароба напала на збожо — аўсюгі много. Вар. АЎСЯНІСКА (аўсяніско), н. Поле, дзе рос авёс. Ал. Паралельна бытуе і аўсянішча. АХАЙВАЦЬ, незак., зламоўн. Мыць, прыбіраць, ачышчаць. Пакуль ахаяла хату, гаш у вачох пацямнело. Ведама, цэлы месяц жылі і ні мылі. Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 146 ▶