Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 137 ЧО'РНЫ, прым. Заношаны, брудны. Пара плацё мыцъ: чорно, занасіласё. Гр. ЧО'РНЫЯ ЯТАДЫ. Чарніцы. Kp. ЧУБРЫ'НА, ж. Чуб, чупрына. Kp., Дзяр., Зл. ЧУКІ-ЧУ'КІ!, выкл. Так кажуць, падкідваючы дзіця ўверх, забаўляючыся з ім. ЧУМА'ЖНЫ, прым. Вялікі, мажны (пра карову, каня). Павінна много малака даваць: чумажная карова. Гp. ЧУ'ПАЧКІ: на ч у п а ч к ах — на кукішках. На чупачках прысеў i шэпча на вухо. Гр. ЧУ'ЧА ЛАНКА, ж. Toe, што i ч у ч к а. Чучаланку парэзаў. Едн. ЧУ'ЧКА, ж. Костачка (на пальцах рук). Усе чучкі паабіваў дрывамі. Вальк. ЧЫКІ-ЧЫ'КІ, выкл. Так кажуць, каб паказаць, што будуць рэзаць. Чыкі-чыкі! Скрою табе рукавіцы. Ст.С. ЧЫРВО'НКА, ж. Заразная дзіцячая хвароба, з чырванаватай высыпкай на целе. У вайну дзеці ўсё чырвонкаю хварэлі. Расейцы казалі на яе «краснуха». ЧЫРВО'НЫЯ ЯТАДЫ. Суніцы. Пл. ЧЬГСТА (чысто) 1. прысл. Абсалютна. Нікого тут німа, чыстоўсе выяхалі. Kp. 2. часц. Як, быццам, нібы. Чысто ты сам ні бачыш, што тут робіцца, да пытаяш? Св. 3. злучн. Як, быццам. Гол ас, чысто ў майго дзеда. Гр. ЧЫСЦЮ'Х (чысьцюк), м. Чысцёха. Од дзе чысьцюх! У самого ў хату ні ўлесьці. Яр. ЧЫСЦЮХА' (чысьцюха), ж. Чысцёха (пра жанчыну). Вальк. ЧЫТА'НШК, м. Чытач. Нетто бэкая сабе над нос гэты чытаннік, аля, мусяцъ, i сам ні ведая што. Св. ЧЫТА'ННЩА, ж. Жан. да чыт анні к. Ішчэ адна малая чытанніца за стол села, чытацімя сваю кнішку. Св. ЧЬГТАР, м. Чытач. Читай, читай, мой ты малы чытар. Гр. От чытар! I часу яму на другоё німа, усё читая. Ст. С. ЧЫТАРЧА, ж. 1. Чытака. Ішчэ малая чытарча — начытаясся за свой век. Гр. 2. Чытальніца Добро читая на сгрні чытарча. Гр. ЧЫ'ХАУКА, ж. Чханне. Нека чыхаўка напала, усё чхая i чхая. Вальк. ЧЫЧАКГ (чычаке), мн., зняважл. Валасы. Чычаке пара стрыхчы. Гр. ЧЭ'ПАЦЬ, незак., спагадл. Хадзіць, дыбаць. От, патрошкі чэпая па хаці. Аля слабы зъ яго хадун. Кр
Дадатковыя словы
чорны, чорныя, чубрына, чумажны, чупачкі, чучка, чырвоныя, чытаннща, чытаншк, чыхаука, чэпаць
2 👁