Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 135 ЦЭ'ЛЫ, прым. Вялікі; сапраўдны. Цэлае горо зь йім. Kp. Цэлая бяда з гэтым хлопцам: есьці ніц ні есьць. Дзяр. ЦЮ-ЦЮ-ЦЮ!, выкл. Вокліч для падклікання сабакі. Гр. ЦЮЦЯНЯ', н.} ласк. Сабачаня. Вазьму нарукі я сваё цюцяня, пазабуляюсё трошкі. Kp. ЦЯКА'ЦЬ: цякай (цякайце) — адчапіцеся, не лезьце, не прыставайце. Чаго прычапіўсё, цякайад міне. Яр. ЦЯЛЕ'ШКІ, мн. 1. Прыстасаванне (у выглядзе санак) для перавозкі (на поле) плуга. На цялешках вязі, ні меў рукі вырывацъ. Гр. 2. абразл. Непаваротлівы. Што ён дастаня дзе, цялешкі гэтыя. Ст. C. ЦЯЛУ Ш-ЦЯЛУ'Ш!, выкл. Так клічуць цялушку. Bap. ЦЯЛЯ'ЧЫНА, ж. Мяса з цяляці, цяляціна. Цялячына — лёгкія харчэ. Гр. Mo цялячыны зварыць? Kp. ЦЯРЭ'ДНАЧЫ, прысл. Сярод ночы. Дзе ты пойдзяш дахаты цярэдначы. Гp. ЦЯРЭ'ДНЯ, прысл. Сярод дня. Цярэдня абіраюць i нікого ні баяцца. Одгіцлі, злыдухе! Гp. ЦЯРЭ ДНЯ-БЯЛЕ ДНЯ, прысл. Сярод белага дня. Дравіска валакуць зь лесу ілясьніка ні баяцца. Іўсё— цярэдня-бяледня. Ст. C. ЦЯРЭЗЗАГА'НЫ, прысл. Напрасткі цераз загоны. Цярэззаганы ні пацягня конь, трэ на дарогу еыягджаць. Гр. ЦЯРЭ'СПАЛЯ, прысл. Напрасткі цераз поле. Цярэспаля так i джгая — прэ яго ліхо. Ст. C. ЦЯРЭТІІНЯ, ж. Чарэшня. Ушчапіў цярэшню. Вальк. ЦЯУЁ ', н. Націнне. На цяўё бураке ні благія, a якія ў корані будуць — ніведама. Св. ЦЯЦЕ'РА, м. i ж. Балбатун, пустамеля. Hi слухайця цяцеру. Ён вам бочку арыштантаў нагаворыць. Яр. ЦЯЦЕ'РЬІЦЬ, незак. Гаварыць пустое. Цяцерыць i цяцерыць, i як яму язык ні забаліць. Ст. C. ЦЯ'ЦЦА, зак. Стукнуцца, ударыцца. Бех, i як цяўсё, чуць галавы ні разьбіў. Гал. ЦЯЦЬ I, незак. Ударыць. Як цяў тагды тому сабаццы, так ні ўстаў ён. Вальк. ЦЯЦЬ И, незак., асудж. Каштаваць, есці. Гэдулькі на стол ўсяго панастаўляла, a яны i ні цялі нічого — кажуць, у адных гасцяхужэ былі. Гр
Дадатковыя словы
цэлы, цякаць, цяхўжэ, цяцера, цяцерьіць, цяцца
4 👁