Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко ФЭ'ИЧАР (фэйчар), м. Фельчар. За фэйчара недзя робіць дачка. Кр. ФЯРМА'Ч, м. Работнік фермы. I сам робіць на фермі, i сын фярмач. Ст. С. X ХАДАКГ, адз. х а д а к, м. Скураныя лапці. Гадоў трыццацъ назат, за панамі, ішчэ ў хадакох хадзілі па сяле. Вальк. ХАДУ'Н, м., незад. Хадак. Які зъ яго хадун! Ледзьвя ногі цягня. Вар. ХАЛАСЦЯ'НКА, ж. Халасцячка. Доўго-доўго была яна халасцянкаю, а тагды знайшоўсё добры чалавек, бежаняц i прышоў у прымы да яе. I добро жывуць — дзяцей маюцъ. Гр. ХАЛО'ДНЩА, ж. 1. Халоднае памяшканне. Такая ўжэ халодніца наша хата, што колькі ні палі тую кахлёвую печку, усяроўно ні напаліш да цяпла, усё халадно тут. Гр. ХАЛЭ'МБУС, м. Капут, канец. Ну, думаю, нямчур, тут табе / халэмбус будзя. Гр. ХАЛЯРЬГСТЫ, прым. Нялюдскі, шкодлівы. О/w халярысты гэты кот: дзе ні павесь каўбасы, скросъ далезя i пагрызе. Гр. ХАРАШЫНЯ', ж. Прыгажосць, хараство. Як цьвітуць яблыні — от харашыня ў том садзі! Ст. С. ХАР'ЯТЬГ (харятэ'), мн., груб. Пра дрэнны абутак. Холера йіх насіцімя, хар 'ятэ гэтыяу куплю сабе акуратныя боты. Гр. ХАТА, ж. 1. Двор (асобная сядзіба). У нашум сяле сто хатаў. Кр. 2. Гарышча. На хаці сыры вісяць. Св. 3. Пакой. У тую хату ідзеця, тут дым на кухні. Г ал. ХА'УКАЛА, (хаўкало), м. i ж. 1. Задушлівы чалавек. Як толькі хучэй станя йісьці, так i захаўкая, хаўкало гэты. С в. 2. Той, хто часта пазяхае. Хайужэ спацъ ідзе, ні хаўкая, хаўкало гэта. Кр. ХА'ЎКАННЕ (хаўканё), н. 1. Цяжкае дыхание. Адно хаўканё чула с mae хаты. Гр. 2. Пазяханне. Яг бытто я боляй спала, што ўсё хаўканё! Гр. ХА'ЎКАЦЬ, незак. 1. Цяжка дыхаць. I чаго ты хаўкаяш? Hammo даўсё, воз дроў прывёшшы? Гр. 2. Пазяхаць. От ні сеў ні паў i хаўкая — спацъ яму, бедному, німа каліі Ст. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

оіw, фэичар, халоднща, харятьг, хаукала, хаўканне, хаўкаць
2 👁
 ◀  / 146  ▶