Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 129 УЦЯ'ЦЦА, зак. Уперціся, занатурыцца. От убойіна, як уцяўсё, ні заставіш ніякаю радаю. Гал.
УЦЯ'ЦЬ, зак. Укусіць. Сарваўсё i ўцяў за лытку (сабака). Вальк.
УЧА'СТАК, м., застар. Мера зямлі — 21 га. Кр.,Гр.
УШПІЛГЦЬ, зак., незад. Моцна сцебануць. Як ушпіліў, гаш заскавытаў (сабака). Гал.
УШЧАПІ'ЦЬ, зак. Прышчапіць. Ушчапіў дзьве грушы i яблыню. Ст. C.
УШЧАПЛЯ'ННІК, м. Той, хто прышчапляе («ушчапляе») пладовыя дрэвы. Пасохлі твае ушчэпкі, ні прыняліся. Кепскі сь цябе ўшчапляннік.
УШЧАПЛЯ'ЦЬ, незак. Гл. у ш ч а п і ц ь. Малы, a ўжэ ўшчапляць навучыўсё прысаткі. Св.
УШЧЭ'ПАК, м. Прышчэпа. Нетто ссох той ушчэпак. Гр. Прас чатэры рокі ўшчэпак яблыкі даў. Вальк.
ФФА'ЙНА (файно), прысл. Хораша. Каб адно ты ўмеў так файно сышваць! Ал.
ФА'ЙНЬІ, прым. Прыгожы, харошы. Грошай ні ўзяла. От файны тавар бьіў, трэбуло купіць — i на табе! Зл.
ФАЛЬШЬГВЕЦ (фальшывяц), м. Несумленны («фальшывы») чалавек, ашуканец. Гаворыць адно, a робіць другоё — фальшывяц гэты. Гр.
ФАМІЛЬЯ'НТ, м. Чалавек, які мае аднолькавае прозвішча. Хай фамільянт скажа, ці гэто ніпраўда? Вальк.
ФАНА'Р, м. Ліхтар. С фанафом у хлеў хадзіла карову лядзець. Вальк.
ФАСМЭ'ТАР, м. Кубічны метр. Дроў фасмэтар купілі. Kp.
ФІЛІНГО'ВЫ: ф і л і н г о в ы я дз в е р ы — узорыстыя, на дзве палавінкі. Гр.
ФУНДАВА'ННІК, м. Фундатар. Каб ні фундаваннік, то ні купіў бы я табе гэтае таксоўкі, бо грошай гэдулькі нігды ні было ў міне. Гр.
ФУНДАВА'ЦЬ, незак. Частаваць. Я прывёс, a фундаваць трэба табе.кп.
ФУФАЙКА, ж. Ватнік. У фуфайцы цяпло i зручнорабіць. Ст. C
Дадатковыя словы
уцяцца, уцяць, участак, ушчапляннік, ушчапляць, ушчапіць, файна, файньі, фанар, філінговы
22 👁