Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко УСМІРА'ЦЬ (усьміраць), незак. Супакойваць, мірыць. Як прыду c папругаю, хутко усьміру, ні будзяця біцца i крычаць там. Вальк. УСТРАШЫ'ЦЬ, зак. Запалохаць. Ты яго ніўстрашыш. Ён ні гэто бачыў. Пл. УСТРЭ'НУЦЬ, зак. Сустрэць. Хай ідзе, мо дзе ваўке ўстрэнуць дурня гэтаго. Тагды ні будзя хадзіць. Гал. УСТУПА'ЦЦА, незак. Абувацца нахаду, без анучы, не зашнуроўваючы абутак. Уступаюся ў боты i іду да щбе. Kp. Нашто ўступацца, раз босому цяпло. Гр. УСТУПГЦЦА, зак. Гл. у с т у п а ц ц а. Німа калі зашнуроўваць, такуступлюсё i пабягухучэй да малого. Яр. УСТУ'ПКІ, м н а д з. у с т у п ах, ж Пакаёвы абутак; тапкі. У хаці ўступкі, а на двор другое што обувай. Гр. УСЦЕ'ЛЬКА (усьцелька), ж. Вусцілка, сцілка. Усьцельку даў з раменю ў бот. Ст. С. УСЭ'НТАРЫЦЬ, зак., экспр. Укласці. Усяго паргиука ўсэнтарылі ў раьику, яг закалолі. Гр. УТО'РЫ, мн. Утора. Уторы выразаўу клепках на дно. Вар. УТО'ЎПІЦЦА, зак. Змясціцца. Навальны дошч як лінуў, то столькі вады дало, што ў сажаўцы ні ўтопілася, вышла зь берагоў. Ст. C. УТРАТА, ж. Страта, згуба. Які заробак з гэтымі парасятамі— аднаўтрата: так часто здыхаюцъ. Яр. УТРА'ЦЩЬ, зак. Не мець выгоды, страціць. На грушах зараблю, а наяблыках i заўша ўтраціш, бо мало хто куплям йіх. Г ал. УХО'ДАРЫЦЬ, зак. Прывесці ў парадах, прыбраць (заколанага вепрука). Ледзьвя ўходарылі паршука да цямна, як закалолі ў палудзянь. Гр. УХО'ЖКА (ухошка), ж. Тое, што i у п ра ўк а. Аднае ўхошкі колькі — натупаясься добро за дзенъ. Гр. УЦЮ'КАЦЦА, зак., асудж. Закахацца без меры. Як уцюкаўсё, то хоцъ ты яму што хоч. Кажа, буду жаніцца, іўсё. Ст. С. УЦЮ'ЦЬКАЦЦА, зак., асудж. Гультайнічаць, нічога не рабіць. Хоцъ ты разарвіся, а ён сабе ўцюцькаяцца i ляжыцъ. Гр. УТРУБГЦЬ, зак., жартаўл. З'есці. Як утрубіў чыгун капусты — пад 'еў— добро! Ст. С. УЦЯЦЕТЫЦЦА, зак., асудж. Пільна углядацца. Мой стары як ущцерыща ў што, то воч ні адвядзе ад яго. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, усміраць, устрашыць, устрэнуць, уступацца, уступкі, усцелька, усэнтарыць, утоўпіцца, утрацщь, уходарыць, ухожка, уцюкацца, уцюцькацца
2 👁
 ◀  / 146  ▶