Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 125 ТРЫБУШНЯ', ж., абразл. Трыбухатая. Ст. C. ТРЫБУШО'К, м. Ручнік, тканіна якога нагадвае соты пчол. У дорогу трыбушок вазьмі выцірацца. Гp. ТРЫВУ'ЛА (трывуло), прысл. Трывала. Як ні паясі капусты c салам — ні трывуло, раз-два есьці хочацца. Вальк. ТРЫ'МКАЦЬ, незак., асудж. Іграць, тромкаць. Трохі трымкая, аля ні скажу, каб добро граў. Яр. ТРЫНО'ЖКІ (трыношкі), мн. Металічная падстаўка на трох ножках; трыножак. Есьці на трыношках звару. Bap. ТРЫСЦГЦЬ (трысьціць), незак. Злучаць, зводзіць для cyкання ніткь Я трысьціць буду, a сукацімяш пасьля. Гал. ТРЭ'ЙЧЫ, прысл. Тры разы, тройчы. Трэйчы заходзіў, i нікагутко німа. Пл. ТРЭ'ЛІЦЬ, незак. Гаварыць пустое, балакаць. Ніхто яго ні слухая, што ён там трэліць. Гp. ТРЭ'ЛЯ, м. i ж. Пустамеля. От трэля нека, усё трэліць i трэліць. Абы-што. Вальк. ТУВАВА-ТУ'ВАВА. Гукаперайманне ігры на гармоніку. I ён, хоць малы, a ўжэ тувава-тувава — грая. Дзяр. ТУДЭ'МІ, прысл. У тым кірунку, па тым шляху. Ідзі, дзеткі, тудэмі, бо тут натто граско, у чаравіках ні пройдзяш. Пл. ТУ'ЛІ, мн. Гардзіны з прыгожай парусінавай тканіны. Цяперака тулі много ў каго на вокнах есьцяка. Даўг. ТУТІКАЯ, прым. Трывалая, вытаптаная (дарога). Hi павінна загразнуць, дарога тупкая. Гал. ТУ'ПТАЦЬ, незак., зламоўн. Працаваць (дома). Ухошка за каравамі да за вамі так надаесьцъ. Цэлы дзень тупчаш кала пены. Ст. С. ТУ'РЗАЦЬ, незак. Тузаць. Болячка нарывая, натто турзая. Гр. Ш турзай каня так! Яр. ТУРБА'ЦЫЯ, ж. Турботы, клопат. Нашто ішчэ рас такая турбацыя, хай разам едзя. Ш надалужыш гэтым днём. Гр. ТЫМЧАСО'ВЫ, прым. Часовы, да часу. Мо хоць тымчасову буду якую зьлепім на зшу, каб было дзе жыць. Зл. ТЫР-Р!, выкл. Так спыняюць каня. Тыр-р! Гняды! Прыехалі. Вальк. ТЫЧКАВА'Я, прым. Гатунак фасолі (пляцецца па тычках). Кр. ТЭ'ЛЬБУХ, м., экспр. Трыбух. Ніяк ні зашпіліцца: тэльбух ні дае — ха-ха-ха! Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трывула, трымкаць, трыножкі, туптаць, турзаць, тымчасовы, тычкавая
3 👁
 ◀  / 146  ▶