Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 121 СУ ЧКА, ж. Невялічкія дапаможныя санкі для перавозкі доўгага бярвення. Камель на сані, а верх на сучку i прывязу цэлу дзяравіну. Даўг. СХАДЗГЦЦА, зак. Падняцца, усхадзіцца. Як схадзіўсё быў вецяр, то ледзьвя стрэху ні скінуў. Св. СХО'ВАНЬ, ж. Сховы. Аддай лепяй мацяры на схованъ, то там нікуды ні ўцякуць твае гроьиы. Св. Ад бомбы гэто ні сховань. Кр. СХО'Д (схот), м. 1. Усход. Як схот сонца, скаціну выганяям на пашу. Кр. 2. Кірунак свету, усход. Праваруч ад міне — схот, а леваруч — захат, як стаю тварам да лесу. Гр. СХОДЫ, мн. 1. Сходкі лесвіцы. Сходаў много, пакулъ наверх зачезяш! Зл. 2. Прыступкі на ганак. Сходы з догичак зрабіў. Гр. СХУДНЯ'ЦЬ, зак. Гл. п а х у д н я ц ь. Чысто схудняў, як на жывот хварэў бацько. Св. СЦЕ'ЖАР (сьцежар), м. Падсцілка для стога (скірды). Сцежар зрабілі, будзям стох кідаць. Едн. СЦЕ'РПНУЦЬ (сьцерпнуць), зак. Анямець, адзервянець, выйсці з-пад кантролю, сшэрхнуць (пра ногі, рукі). Hi магу ўстояць, так нага сьцерпла, гаш цяляпаяща. Вальк. СЦЁ'ПКА (сьцёпка), ж. Варыўня, стопка. Кадушку с капу стаю ў сьцёпку вынясу. Св. СЦІНА'ЦЦА, незак. 1. Сцінацца. 2. Схапіцца, уступіць у сварку, бойку. От нілюцкія. Абы сышліся, так i сьцінаюцца. Гр. СЦІХ (сыдіх), м., экспр. Спакой, канец. Ідзе i ідзе дошч гэты, i німа сьціху яму. Кр. Некі дурны мужык: адно б 'еща i б'еща, i сьціху яму німа. Ст. С. СЦУКРАВА'ЦЦА, зак. Зацукравацца. Як пастайіць на холадзі, так i сцукруяцца мёт. Гр. СЦЯГНУ'ЦЬ (сьцягнуць), зак., незад. Стрываць. Дзе ты ні еўшы сьцягняш да полудня! Гр. СЦЯ'КНУЦЬ (сьцякнуць), зак. Сцячы. Як вада сьцякня трохі, павешу плацё, хай высыхая. Кр. Шма як касщъ, вады гэдулько на аселіцы, мо хібаяк сьцякня, скосімо. Гр. СЧУ'БІЦЦА (шчубіцца), зак. Пачаць сварыцца, біцца. Адно адышлася ад малых — ужэ i шчубіліся — б 'юцца. Ал. СШЭ'РХНУЦЬ (шшэрхнуць), зак. Крыху падмарозіць. Сушэй будзя, як шшэрхня. Пл. СЫНАВА Я, ж. Жонка сына (ў адносінах да маці мужа). Кар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беща, схудняць, сцерпнуць, сцукравацца, сцягнуць, сцякнуць, сцёпка, счубіцца
2 👁
 ◀  / 146  ▶