Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 119 СТО'ЙКА, ж. Прыстасаванне, дзе малыя дзеці вучацца стаяць. Bap. СТОЛ, м. Насціл з дошчак, з якога падаюць у малатарню збожжа. Я на стол надавала, а ён у малатарню. Кр. CT07IIK, м. Частка калаўрота — дошка, да якой прымацоўваюцца ножкі. Кр. СТО'ЛЯР, м. Сталяр. Даўней у нас адзін столяр быу на дзьве сяле. Гр. СТО'ХЛІШЧА, н. Гняздо, логава, котлішча. Як пасатку высякалі, у гэтум лесі, казалi, воўчо стохлішчо знайшлі. Кр. СТРАМЯ'К, м. Стрэмка. Пат скуру страмяк залес. Ст. С. СТРАЧЬГЦЦА, незак. Уцякаць ад авадня (строка) (пра кароў). Дзе ты ў палудні ўпасеш каравэ: так страчацца. Гр. СТРАЧЫ'ЦЬ, незак. Палохаць кароў, гусці, як «строк» (гл.). Годзі бзыяцъ — ні страны кароў, а то як пастрачацца — у лес пазабягаюць. Ст. С. СТРОИ, м. Убор. Гунь які строй на ёй! Вар. СТРОК, м. 1. Авадзень (які лятае апаўдня i кусае кароў). Натто строку баяща каравэ. Гр. 2. перанасудж. Хто бурчыць, злуецца. Строк гэты, усё бурчыць. Німа, кап пагаварыў толкам. Ст. С. СТРУГШНЕ'ЦЬ, зак. Вельмі модна палохацца, страціўшы ўладу над сабою. Ззаду як схваціць за каупер упоцямках — струпянелаўся, ні ведала хто. Вар. СТРУ'ПЯШАЦЬ, зак. Спарахнець, струхлець. Лягары пат падлогаю чысто струпяшалі— i дошкі гнуцца— пагнілі. Св. СТРЫЖЭ ННІК, м. Той, хто стрыжэ, цырульнік. Гр. СТРЫМОТЫЧ, прысл. Старчма. Хай яго нагла, з гэтым хлопцам: стрымотыч ляцеў с стога. Думалі, голаў зломіць. Кр. СТРЫЧА'ЦЬ, незак. Тырчаць. Нош стрычыцъ у сьцяне. Вальк. СТРЭЧ, ж. Ступень сваяцтва: першая стрэч — родныя, друг а я стрэч — дваюрадныя, трэ цяя с трэч — траюрадныя. Мы зь яго мащраю родныя сёстры, а вы ўжэ дзеці, — другая стрэч. Гр. СТУЖА'ЦБ, зак. Зрабіцца тугаватым. Масло ў вадзе халоднуй стужало. Кр. Сънех стужаў пасьля атлігі. Гр. СТУПА'К, м. Ступня. Нага баліць у ступаку— нічого абуць ні абую. Вар. СТЭ'ПЦЫ, мн. Сходы на ганку. Цыманту трэба, кап стэпцы параўняць. Зл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стойка, стохлішча, страчыць, стругшнець, струпяшаць, стрычаць, стужацб
3 👁
 ◀  / 146  ▶