Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 11 АДЖЫМА 'ЦЬ (аджжымаць), незак. Мыць бялізну. Хай аджжымая плацё, а я пойду лубін ламаць. Kp. АДЗІНА'КАВЫ, прым. Аднолькавы. Даўг. АДЗІЯ'ДЛА (адзіядло), н. Коўдра (часцей ватовая). Пад адзіядлам, i то халадно ў нашуй хаці. Дзяр. АДКАПЫ'ЛІЦЬ, зак. Адставіць (губу), закапыліць. Як што ні na яго, так i адкапыліць лупу — злуе. Гp. АДКАЧА'ЦЬ (аткачаць), зак. Адкасаць. Аткачай ганавіцы, ужэ ш рэчку пярайшоў! Зл. АДКА'ЧВАЦЬ (аткачва'ць), незак. Гл. адкачаць. Нетто ні аткачваяш рукаў, цесны стаў\ ці што табе? Ал. АДКУБРАВА'ЦЬ (аткубраваць), зак. Адаткнуць (моцна заткнутае). Ледзьвя аткубравалі тоё барэлко, як заткало набрыняло ад вільгаці. Гр. АДЛОТ (адлох), м. Аблог. Hi гарэм боляй пад лесам, адлогам ляжыць выган. Ст. C. АДНАЛГЧНІК, м. Аднаасобнік. Адналічнікам мне тыж жыця ні было: рабіў як вол, i трасцу меў. Во як! Гал. АДНО'ЛЕТКІ (адноляткі), мн. Аднагодкі. Адноляткі, a naлядзі, якія ніроўныя: мой намного болыиы за твайго. Кр. АДІІА'СЦІ (атпасьці), зак. Адмерці (пра пчолы). Збаяліся холаду i атпалі пчолы. Св. АДПУ'ДЗЩЬ (атпудзіць), зак., жартаўл. Адрэзаць (вялікі кавалак, лусту хлеба). Хіба ты зьзясі — такую лусту атпудзіў? Рука адломіцца. Ст. С. АДРАБГЦЬ, зак. Выканаць (урокі). Прыду, як адраблю ўрокі. Гр. АДРАБЛЯ'ННІК, м. Той, хто адрабляе, адпрацоўвае (пазычанае, раней дамоўленае). Рас падрадзіўсё, то адрабляй сваё, мой ты адрабляннік. Гось ідуць ішчэ два абрабляннікі. Гр. АДРАБЛЯ'НШЦА, ж. Жан. да а д р а б л я н н і к. Ішчэ адна адраблянніца ідзе — наш жнец. Гр. АДРО'БАК, м. Які гэто адробак: паўдня робіш, адно шчот, што прыгила. Яр. АДСЕ'Ў (ацьсеў), м. Збожжа, пасеянае ў другі раз (на месцы прапалай руні). Тут горшо жыто: ведома, ацьсёў — позно пасеялі. Яр. АДУБЕ'ЦЬ, зак. Моцна змерзнуць. Бяз рукавіцаў быў, то рукі на марозі адубелі, пальцы ні гнуцца. Св
Дадатковыя словы
адзінакавы, адкачваць, адкубраваць, аднолеткі, адпудзщь, адрабляншца, адсеў, адубець, адііасці, аткачваць
6 👁