Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 111 СКЛЮТ, м., абразл. Худы, высокі, гарбаты чалавек; паралельна ўжываецца г н ё н i к (гл.). Св. СКНЬІПЛЯВА'ЦЬ, зак. Модна звязаць (сноп), сцінуць «кныплем» (гл.). Куле скныпляваў, то i налето ніразьвяжуцца.. Гал. СКНЭ'РА, м. i ж. Скнара. От скнэра гэта! У яе ні вырвяш нічого. Вальк. СКНЭ'РЫЦЬ, незак. Вымагаць (шляхам надаедлівых выпрошванняў). Гэты малы скнэрыў i скнэрыў, пакуль грошай ні дала. Ст.С. СКО'МЧЫЦЬ, зак. Змяць, скамячыць (пра адзенне). Чаму гэту адзежу акуратно ні павесіць? Ды не, зняў, скомчыў i кінуў на запяк! Ст. C. СКО'РЧЫЦЬ, зак. Сагнуць у крук. От скорчило, i разагнуцца ніразагнецца. Гал. CKO'CAK I, м. Старая каса з вузкім палатном. Адно крапіву гэтым скоскам касіць. Ст.С. CKO'CAK II, м заст ар. Касынка. Што яе нагрэя скосак гэты. Уся галава гола. Гр. СКО'ЧНЯ, ж. Вышка, з якой скачуць у ваду. Хлопцы неку скочню змайстравалі i скачуць сабеў воду: скок-скок! Гр. СКРАБЕ'ННІК, м. Той, хто чысціць («скрабе») бульбу. Гр., Дзяр. СКРАБЕ'ННІЦА, ж. Жанчына, якая чысціць («скрабе») бульбу. Св., Kp. СКРУЖЬГЦЬ, зак. Аддзяліць пацяруху ад семя (кружачы рэшатам). Скружыла трохі, усё чысцейшы ячмень будзя. Пл. СТРУТАК, м. Дзве ручайкі атрэпанага льну (скручваюцца разам). У сарачні дваццаць скруткаў. Вальк. СКРУЦГЦЦА, зак. Ашалець (пра сабаку). Застрэлілі, як скруціўсё (сабака). Bap. СКРЫГІТА'ЦЬ, незак. 1. Рохкаць — прасіць есці (пра свіней). Kp. 2. Скры-пець зубамі. Одзлосны, гаш зубамі скрыгіча. Гр. СКУЛЁ'БІЦЦА, зак., асудж. Скурчыцца, падагнуць пад сябе ногі. Як гэто ты сьпіш? Скулёбіўсё — выцягні ногі i выпростайся, кап выспаўсё па-люцку. Гр. СКУЛЬБА'ЧЬІЦЦА, зак., экспр. Сагнуцца ў крук, кульбаку. Як малады, то ŭ стройны, просты. А як пастарэў, то скульбачыўсё — хвароба згібала. Kp. СКУЛЯ'ЧКА, ж. Скула, скулянка. Скулячка нека села — / галавы ні павярнуць. Св
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ckocak, скньіпляваць, скнэрыць, скомчыць, скорчыць, скочня, скрабеннік, скрабенніца, скрыгітаць, скульбачьіцца, скулёбіцца
2 👁
 ◀  / 146  ▶