Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 109 СЕ'ДЗЯ, м i ж. Сядун, сядуха. Само ні прыдзя да седзі такого, трэба варушыцца, дбаць. / с хаты не выходзіць седзя гэта Настуля. Гр СЕ'ДНЯ, ж., непаш. Сядзенне (працэс). Як стары чалавек, то ні лежня, ні седня яму ні ў смак. Гал. СЕЛАВЬГ (сялавы), прым. Сельскі. Сялавыя гусі на хутар зайшлі. Яр. СЕЛЯДО'ЎКА (сялядоўка), ж., застар. Бочка невялікага памеру для розных мэтаў. Высяўкі ў сялядоўцы. Зл. СЕМНАСТО'ЎКА (сямнастоўка), ж., жартаўл. 1. Мападая дзяўчына (год 17). Стары, a ўсё кап сямнастоўку ўзяць. Яр. 2. пагардл. Немаладая дзяўчына, якая надта маладзіцца. Хутко пад сорак. От сямнастоўка Рыгосява! Яр. СЕ'МЯНЕ (семянё), н. Льняное семя. Пойло зварыла сь ceмяня i малаком забельвала. Гр. Семянё добро n 'e цяля. Ст, C. СЕМЯНЮ'К (сямянюк), м. Кветканоснае сцябло агароднай культуры (цыбулі, капусты, буракоў). Німа буракоў, ўсё пагнало ў сямянюке. I капуста такая, адныя сямянюке. Гр. СЕ'ЯННІК, м., спагадл. Сейбіт. Ах, ты мой сеяннік, так стаміўсё, сеючы. Ст. C. СЁ'ЛКА (сёлко), н. Адасобленая частка сяла. Старо сяло мая сёлко за ракою. Гр. На сёлку жыве, ні ў сяле. Ст.С. СЁТБАЛА (сёрбало), н., асудж. Той, хто есць з прыцмокваннем (гукам). Hi можаш ціхо, культурно паесьці ці што, сёрбало ты? Пл. CIBATA', ж. Сівізна. Стары ўжэ, тому i сівата настала. Праўда, бацько мой да ста гадоў ні меў сіваты. Св. СІКА'ЎКА, ж. Дзіцячая забаўка — помпа з сцябла сланечніка. Вадою пырскаюцца сь сікаўкі кала калодзіся. Угр. СІКЯРЫ' (сікярэ),лш. Ледзяшы. Сікярэ c стрэхі пазьвісалі. Едн. СІЛЬЁ', н. Пастка для птушак (прыстасаванне ў выглядзе петляў). Даўней усё курапатаў сільём лавілі. 2. перан. Toe, што пазбаўляе волі; сіло. Трапіш ты даяго, асадніка гэтаго, ў сільё. Гр. СІЫЯ'К I, м. Грыб, расце ў грабняку, мае цёмную шапачку, на абрэзаным месцы сінее. Гр. СІНЯ'К II, м. Ворная неўрадлівая зямля на нізкім месцы. Нічого расьці ні хоча— сіняк. Ст. C. СІПА'ЧКА, ж. Хвароба — сіпка, сіпата. Нека сіпачка напала на хлопца: сіпая, гаварыць не можа. Св
Дадатковыя словы
селядоўка, семнастоўка, семяне, семянюк, сёлка, сікаўка, сіыяк
3 👁