Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 107 CAKE'PA, ж. Сякера. Сакераюрасьсёк кумпяка. Ал.
САЛАДЖА'ЦЬ, незак. Станавіцца салодкім, саладзець. Ужэ цесто саладжая. Вальк.
САЛАДУ'ХА, ж., застар. Страва з рэдкага саладжавага цеста. Бало, саладуху ў пост елі. Угр.
САЛАПЯ'КА, м., незад. Той, хто высоўвае, «высалапляе» язык. Зара адрэжу языка, рас высалапляяш яго, салапяка ты. Гр.
САЛЕ'ННІЦА, ж. Жанчына, якая займаецца саленнем. Добрыя гурке ўдаліся ў нашай саленніцы — цэлую зіму стаяць i смашныя такія. Kp.
САЛЁ'НКІ, адз. с а л ё н к а, ж. Бульба, якую вараць ачышчанай. Салёнак наварила на вячэру. Гр. Параўн.: с а л он і ц ы — в. Парэчча Слонімскага раёна.
САЛО'ДНЫ, прым. Салёны. Hammo салодны твой сялядзец, сынку. Ст. C.
САМАЛО'УКА, ж. Вар'яцтва. Хай на яго самстоўка нойдзя, як ён усё ідзе i ідзе, j ўпыну яму німа! Гp.
САМАУПРА'УНІК, м. Самаўправец. Трэба было аштрафаваць самаўпраўніка такого. Пл.
САМАХО'Д (самахот), м., застар. Аўтамабіль. Самоходам падвёс шофяр грабаўскі. Вальк.
САМАХО'ДЫ, м н ж а р т а ў л. Абутак з пакрышкі аўтамабіля. У вашу хадаке c тоўстае гумы рабілі, усё самоходы казалі. Ст. C. I цяперака ў дзяцька есьцяка самоходы, на хаці ляжаць. Гр.
САМАХО'ЦЬ, прысл. Па сваёй волі, самохаць. Самахоць дзіця загубіў. Од жа бацько якіі Пл.
САМЫ'Я, займ. Самі. Hi канешня табе ўзаўтра прыходзіць — самыя ўправімсё з гэтымі картоплямі, выкапаям. Гр.
СА'НАЧКІ, мн. Санкі (дзіцячыя). На саначках дзеці егдзяцъ. Гp.
CA'HKI, мн. Выязныя сані. У санках адно на кярмаш егдзімо, у санях— па дрова. Гр.
САННА'Я, ж. Санны шлях, дарога. Санною гэдаквяля прывязеш, а калясною — ні зможаги. Ст. С.
САПАЦЕ'ЦЬ, зак. Пыхаць, палаць гарачынёй. От напаліў печ, гаш сапаціць. Гр.
САРАЧНЯ, ж., застар. 40 штук (жменяў атрэпанага льну). Сарачню за дзет натрапала. Пл.
САРО'ЧКА, ж. Сподняя кашуля. Сарочку на голо цело кладзем, а рубашку па ёй. Кр
Дадатковыя словы
cahki, cakepa, анная, варяцтва, саладжаць, саладуха, саленніца, салёнкі, самалоука, самаупраунік, самаход, самаходы, саначкі, сапацець, сарочка
19 👁