Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко РАДЗГННІЦА, ж. 1. Парадзіха. Яг здароё радзінніцы? Гр. 2. Удзельніца радзінаў (хрэсьбінаў). Радзінніца прыгила ўжэ з радзінаў. Ст. C. РАДЗЮ'ЖКА (радзюшка), ж. 1. Посцілка свае работы, вытканая з грубай пражы; дзяружка. Радзюшкаю акрыйся, а то голы сьпіш — холодно так. Яр. 2. Пакрывала свае работы, з узорам i. От наткала харошых радзюжак. На логико, на сьцену вегиаюцъ. Пл. РАДНО', н. Падвойная свае работы посцілка з грубай пражы. Родном, якхаладней акрыямсё, а як цяплей—радзюшкаю. Св. РАДНЯ'НЩА, ж. 1. Кудзеля з адыходаў (пры трапанні льну). Прадзе радняніцу. Яр. 2. Ніткі i палатно з гэтых адыходаў. Радняніцы напрала i наткала. На мяшке будзя i на радзюшку. Вальк. РА'ЖАЧКА, ж. Драўляная пасудзіна для цеста на бліны. Рашчыніла блінцэ ў ражаццы. Вар. РА'ЖКА (рашка), ж. Пасудзіна (невысокая, авальнай формы) з векам для захавання мяса (сала). Поўну рашку с паршука наклалі. Гр. 2. перан. груб. Галава. Усюды рашку сваю ўсадзіць! Hi бачыў, ці што? Ст. C. РАЗАГНА'ЦЬ, зак. Падзяліць (рой пчолаў). Моцны вельмі poŭ пчолаў, ні тоўпяцца ўсе ў вульиі, трэбаразагнаць на два. Св. РАЗБАЗЫ'РАЦЬ, зак. Раздурыцца, што хацець, тое i рабіць. Разбазыраў так, што ні бацька, ні мацяры ні слухая. Дзяр. РАЗБА'ХАЦЬ, зак.9 незад. Залішне разбавіць. I нашто так разбахалі? Адна вада, ні раствор стаў. Св. РАЗБРУХІТА'ЦЬ, зак.у асудж. Раскідаць, парассоўваць. Пасъцелъ усю расорухітала, як сьвіня. Kp. Стох расорухіталі дзяціска гэтыя. Вальк. РАЗБУЯ'ЦЦА, зак. 1. Разгудзецца. Буяць i буяць — от разбуяліся самолёты. Kp. 2. Разбуяніцца. Так разбуяўсё, што гэтуй жонцы хоць с хаты ўцякай. Kp. РАЗВАЛЬНЕ'ННЕ (развальненё), н. Панос. Ал. РАЗВО'ДНІЦА I, ж. Веснавы разліў вады, разводдзе. У нас на хутары як разводніца, то хоцъ ты с хаты ні выласъ: нідзе ні прайсьці— вада! Kp. РАЗВО'ДНЩА II, ж. Жанчына, якая ўзяла развод з мужам. У яго жонка ўмярла, так хоча сабе ўзяць разводніцу якую, што бяз мужыка жыве. Св
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вульйі, прыгйла, радзюжка, раднянща, ражачка, ражка, разбазыраць, разбахаць, разбрухітаць, разбуяцца, развальненне, разводнща, расбрухітала, расбрухіталі
4 👁
 ◀  / 146  ▶