П.у.Сдяцко 100 ПУ ЧКА, ж. Костачка (на пальцах рукі). Пучкі паабіваў на руках. Едн. ПУШЬГЦЬ, незак. Пучыць. Гороху наеўсё, такпушыцъ. Гр. ПШО'ННЫ, прым. Пшанічны. С тионнае мукі блінцоў напякла. Гал. ПЫРЭ'Й,л*. Пырнік. Пырэй napoc, заглушыў овесусей. Вальк. ПБГСКІ, мн. Пыса. Адно пыскі аблізвая Лыско, як мяса паеў Зл. ПЫТЛЯВА'НШК, м. Той, хто пытлюе збожжа. Мо хутко i наш пытляваннік прыедзя (з мукою), людзі ўжэ едуцъ з бліна. Гр. ПЭ'НКАЦЬ, незак. Лопаць, пукаць. На марозі стаяла бутэлъка, так пэнкла. Зл. ПЭТЛАХІ, мн., груб., рэзк. Астаткі. Марш адгэтуль, каб i пэтлахаў твайіх ні было туту. Гр. ПЭ'ЦКАЛА (пэцкало), н. Пэцкаль. Каб добры майстар, а то пэцкало гэто, адно напэцкая. Дзяр. ПЯКЕ'ЛЬШЦА, ж. Кепскае жыццё, пекла. Холера яго ўжыве ў пякельніцы гэтуй: грыжа заесъцъ. Ст. С. ПЯЛЮ'ШКА I, ж. Пялёнка. Спаві дзіця, мо холодно яму ў пялюшках. Яр. ПЯЛЮ'ШКА II, ж. Кармавы гарох. Пялюшку каравом на сілос сеюцъ, а так— горкія зярнятаў ей. Кр. П'ЯНЫ 0 П'яны як зямля — надта п'яны, п'яны ў дым. Гр. ПЯРГА', ж. Пылок (пчаліны). На нотках у талы пярга. Едн. ПЯРЭДНІЦА, ж. Вяроўка ў пярэдняй частцы калёс (для умацавання снапоў, сена). Пярэдніцу завельку пусціў, добро сена ніўціснулі. Вальк. ПЯРЭ'ЗВЫ, мн. Пачастунак у бацькоў маладой (праз тыдзень пасля вяселля). Яр. ПЯРЭ'МЕШКА (пярэмяшка), ж. Няўладзіца. Мо якая пярэмяшка будзя, куды ты тагды бяс свае хаты падзенясъся? Вальк. ПЯРЭ'РВА, ж. Перапынак. Дзве хоткі змалацілі бяс пярэрвы. Ал. ПЯСЧУГА' (пяшчуга), ж. зборн., узмацн. Пяскі, пясчаная зямля (глеба). Якая там зямля! Пяшчуга адна, ніц ні родзіць. Кр. Воны пяшчуга засыпая. Пл. ПЯТНАСТО'ЎКА, ж. 1. жартаўл. Вельмі маладая (гадоў пятнаццаці) дзяўчына. Стары, а ўсё пятнастоўкі наўме\ Вар. 2. пагардл. Немаладая дзяўчына, якая надта маладзіцца. Гэто Ладзява пятнастоўка такая. Пац сорок ужэ! Зл
Дадатковыя словы
пшонны, пытляваншк, пэнкаць, пэцкала, пякельшца, пяны, пярэзвы, пярэмешка, пярэрва
0 👁