Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 9 АБРО'БЛЕНЫ (абробляны), дзеепрым. Загіэцканы. Абробляны прышоў, недзяў гразі поўзаў, ці што? Bap. АБРО'СЛІК (абро'сыіік), м., экспр. Нястрыжаны, касматы, аброслы (пра чалавека). Цябе ні пазнацъ, Антось, такого аб~ росьліка! Чаму ні стрыжэсся, га? Зарас i вочы зарастуць валасамі. Гр. АБРО'ХАЦЦА, зак. Абрасіцца — абмачыцца расою. Трава велъка на балоці — па пояс аброхаўсё, як адороджваў сваю дзялку. Гр. АБРЫ'ДШЦА, ж., асудж. Тая, хто надакучае (размовамі i г.д.); абрыдпівая. Hi хачу i бачыць, абрыдніцы гэтаеі Гр. АБРЫКА'НСКАЕ (абрыка'нско) (яйцо), прым. Надта моцнае — яйцо курыцы-афрыканкі. Я c твайім біцца ні буду — тваё абрыканско. к Р. АБРЫ НДАНІЦА, ж., асудж. 1. Хто ходзіць абрынданы, заляпаны гразёю. Усю спаніцу заляпала гразёю. От абрынданіца! Ст. C. 2. Абарваная. Пярадзень абрынданщу, хайні трасе лэхамі. Гр. АБРЫНДАНЫ, прым. 1. Абляпаны, запэцканы. Зл. 2. Абарваны.Гр. АБРЫ'НДАЦЦА, зак. 1. Запырскацца, заляпацца (гразёю). Дзяр. 2. Абарвацца, абтрапацца (пра адзенне). Чысто абрындалася спОніца, i падлажыць німа часу. Ст. C. АБРЫ'СКЛАЕ (абрыскло) (малако), прым. Якое толькі пачапо кіснуць. Адно прынёс i ўжэ абрьіскло малако мушу есьці. Гp. АБУ'БНІЦЬ, зак., асудж. Пастрыгчы нагола. Велькі хлопяц, a яго абубнілі, як авечку. Гp. АБСА'Ц (апсац), застар. Абцас. Едн. АБЦЁ'ПКАНЫ (апцёпканы), прым. Абарваны, абабіты (край адзення, тканіны). Kp. АБЦЁ'ПКАЦЦА (апцёпкацца, ацёпкацца), зак. Абабіцца (пра край адзення, тканіны). Рукаў ацёпкаўсё, трэ зарубіць. Св. АБЦЭ'НГІ (апцэнгі), мн. Абцугі. Ал. АБЧА 'C (апчас), м. Абцас. Гр. АБШАЛЕ'СТАЦЬ (апшалёстаць), зак., асудж. 1. Абабраць (плады). Яг дарваліся, чысто ўсе яблыні атналёсталі гіцлі гэтыя! Гр. 2. Абкрасці. Апшалёсталі, i ні ведаюць, хто i калі. Ст. C. АБПІА 'СТАЦЬ (апшастаць), зак., асудж. Абрэзаць. Нешто ты раскалізаваўсё, усё дзераво апшастаў — ссохня возьмя. Гp. АБЯНДЗЕ'ЖЬІЦЬ, зак. экспр. Абрэзаць. Так абяндзежылі гэту грушу калізуючы, што адно суке стрычаць. Mo i ссохня ўвесну. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аброблены, аброслік, абросыіік, аброхацца, абрыдшца, абрыканскае, абрындацца, абрысклае, абсац, абубніць, абцэнгі, абцёпканы, абцёпкацца, абшалестаць, абяндзежьіць, адброджваў
5 👁
 ◀  / 146  ▶