Старонка 98
◀ / 177 ▶
A. Праабражэнскі адносіць балахон да запазычанняў з персідскай мовы (ЭСРЯ, I, 14). У гаворках гэта слова ўжываецца вельмі рэдка, замест яго скарыстоўваецца састаўная назва капота з башлыком. Бало адну капоту клалі ад дажджу, а цяперака капоту з башлыком, каб голаў ні мокла. Св. Разгледзім у гэтым раздзеле і словы шалік, галстук, стужка. Шалік. м. З пуху зьвязала шалік на зіму на шыю завязваць. Пл. Шалік, шаль — кашнэ, шарф (РБС-53, БРС-62). — Руск. шаль — 'род вялікай хусткі'; укр. шаль, польск. szalik — тс. А. Брукнер адносіць слова да франц. châle, якое з персідск. šāl — 'від шарсцяной тканіны, плашч з яе' (Брукн., 539; ЭСРЯ, II, 1226). У гаворкі слова трапіла, відаць, з польскай мовы. Галстук (і алстук) м. Гальштук. Галстук чорны аддаў Мішы, а белы сабе пакінуў. Ст. С. Бяз алстука ні пойдзя на сяло. От кавалер які! Гр. Пасля краўца маці сшыла мне галстук (З. Бядуля, IV, 530). Галстук і алстук бытавалі ў такой форме і ў старабеларускай мове42. У сучаснай беларускай літаратурнай мове — гальштук (БРС-62). — Руск. галстук, укр. галстук, польск. halsztuk (А. Брукнер). 42 См.: Н. Горбачевский. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и царства Польского.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 177 ▶