kapota: 1) капота, 2) старадаўні сурдут; kapota — 'доўгая сялянская вопратка без падкладкі' (Карл., II, 248); сербск. kapot; чэшск. (дыял.) kapot — 'плашч з каптуром ад дажджу' (Сл. I, 59).
Н. Гарбачэўскі лічыць слова капота старапольскім са значэннем 'сурдут', 'верхняе адзенне ў старажытных палякаў'41.
Улічваючы супадзенне значэння слова капота ў даследаваных гаворках і польскай народнай мове, можна меркаваць, што слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы, дзе kapota, паводле А. Брукнера, ад нямецк. Kapote (Брукн., 211). Ф. Слаўскі і М. Фасмер адносяць яго да франц. capote — 'плашч-дажджавік' (Фасм., II, 187; Сл., I, 58—59).
Балахон м. жартаўл. 1. Тое, што і капота (гл.). Хай гэты балахон нацягня, каб дошч за карк ні ліў. Дзр. 2. Няўмела пашытае, шырокае і доўгае адзенне. Трэба пярашыць, а то хто яго (паліто) насіцімя, балахон гэты. Кр.
Балахон — 'балахон', 'шырокае верхняе адзенне', Чэрв. (КСЧ); балахон: 1) няўмела сшытая, шырокая і доўгая вопратка; 2) бальнічны халат, Глушч. (ДС-60).
Са значэннем свабоднага доўгага халата, кепска сшытага зашырокага адзення слова балахон бытуе ў беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах.
Як сцвярджае І. Карловіч, у польскай мове bałachon з украінскай мовы (Карл., I, 89).
41 Н. Горбачевский. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и царства Польского. Вильно, 1874, стр. 179.
80 👁