Паходзіць слова ад нямецк. Halstuci (ЭСРЯ, I, 118) — 'хустка на шыю' 43.
У сучасных усходнеславянскіх мовах гэт слова захавала сваё першапачатковае значэн не толькі ў назве піянерскага гальштука.
Стужка (стушка) ж. устар. Гальштук. Як паедзям на вяселё, то стушку завяжы. Гр. Прадмет атрымаў сваю назву паводле формы (гл. стужка, стар. 145).
Назвы жаночага адзення
Сукня ж. Сукенка, часцей з шарсцяной, дарагой тканіны. Натто харошу сукню сабе справіла. Пл. узнёсл. Сукенка. Усе ў сукнях на вечары былі. Зл.
Сукня — 'сукенка, спадніца' (ЛП, 314), Случ. (Мал., БНП); сукня — "платье вообще из фабричной ткани, особенно мужское" (СБН). А тут якраз і гаспадыня, надзеўшы сукню для гасцей, шыбуе важна, як гусыня (Я. Колас, VII, 32).
У старабеларускай мове сукня мела шмаг значэнняў: 1) ніжняе адзенне наогул (Акты, т. XVII, 987), 2) адзенне з сукна ніжэйшага гатунку (там жа), 3) тканіна з воўны, сукно, 4) кусок сукна пэўнага памеру, 5) вопратка з сукна (Хрэст., 502).
Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы па-рознаму вызначаюць семантыку слова сукня: сукня — 'сукенка з моцнай шар
43 У рускай мове XVIII і I паловы XIX стст. ужывалася калька гэтага слова — шейный платок. См.: П. Я. Черных. Очерк русской исторической лексикологии. Древнерусский период. М., 1956, стр. 170.
78 👁