A. Праабражэнскі адносідь балахон да запазычанняў з персідскай мовы (ЭСРЯ, I, 14). У гаворках гэта слова ўжываецца вельмі рэдка, замест яго скарыстоўваецца састаўная назва капота з башлыком. Бало адну капоту клалі ад дажджу, а цяперака капоту з башлыком, каб голаў ні мокла. Св. Разгледзім у гэтым раздзеле i словы шалік, галстук, стужка. Шалік. м. 3 пуху зъвязала шалік на зіму на шыю завязваць. Пл. Шалік, шаль — кашнэ, шарф (РБС-53, БРС-62). — Руск. шаль — 'род вялікай хусткі'; укр. шаль, польск. szalik — тс. А. Брукнер адносіць слова да франц. chale, якое з персідск. šdl — 'від шарсцяной тканіны, плашч з яе' (Брукн., 539; ЭСРЯ, II, 1226). У гаворкі слова трапіла, відаць, з польскай мовы. Галстук (i алстук) м. Галынтук. Галстук чорны аддаў Мішы, а белы сабе пакінуў. Ст. С. Бяз алстука ні пойдзя на сяло. От кавалер які! Гр. Пасля краўца маці сшыла мне галстук (3. Бядуля, IV, 530). Галстук i алстук бытавалі ў такой форме i ў старабеларускай мове42. У сучаснай беларускай літаратурнай мове — гальштук (БРС62). — Руск. галстук, укр. галстук, польск. halsztuk (А. Брукнер). 42 См.: Н. Г о р б а ч е в с к и й. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и царства Польского. 7. П. У. Сцяцко
2 👁