kapota: 1) капота, 2) старадаўні сурдут; kapota — 'доўгая сялянская вопратка без падкладкі' (Карл., II, 248); сероск. kapot\ чэшск. (дыял.) kapot — 'плашч з каптуром ад дажджу' (Сл. I, 59). H. Гарбачэўскі лічыць слова капота старапольскім ca значэннем сурдут', 'верхняе адзенне ў старажытных палякаў'41. Улічваючы супадзенне значэння слова капота у даследаваных гаворках i польскай народнай мове, можна меркаваць, што слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы, дзе kapota, паводле А. Брукнера, ад нямецк. Kapotę (Брукн., 211). Ф. Слаўскі i M. Фасмер адносяць яго да франц. capoie — плашч-дажджавік' (Фаем., II, 187; Сл, I, 58—59). Балахон м. жартаўл. 1. Toe, што i капота (гл.). Хай гэты балахон нацягня, каб дошч за карк ні ліў. Дзр. 2. Няўмела пашытае, шырокае i доўгае адзенне. Трэба пярашыць, а то хто яго (паліто) насіцімя, балахон гэты. KpБалахон — балахон', 'шырокае верхние адзенне', Чэрв. (КСЧ); балахон: 1) няўмела сшытая, шырокая i доўгая вопратка; 2) бальнічны халат, Глушч. (ДС-60). Ca значэннем свабоднага доўгага халата, кепска сшытага зашырокага адзення слова балахон бытуе ў беларускай, рускай, украінскай i польскай мовах. Як сцвярджае I. Карловіч, у польскай мове bałachon з украінскай мовы (Карл., I, 89). 41 H. Г о р б а ч е в с к и й. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и царства Польского. Вильно, 1874, стр
Дадатковыя словы
сербск
5 👁