Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Паўпальтка (паўпальтко) н. Паўпаліто. Паўпальтко апрануў, то цяплей за скацінаю хадзіць, як у пінджаку. Пл. Паўпальтак, паўпальтко — паўпаліто', Ваўк. (Сцяшк.), Слон., Мает. (П. C.). Бо яму зрабілі новыя боты, пашылі паўпалітка, купілі зімовую шапку (А. Карпюк. Дзве сасны). Паўпальтка (А. Карпюк. Данута). Паўпальтка — памяншальнае ўтварэнне ад паўпальта, але цяпер слова паўпальтка не ўсведамляецца як ацэначнае, a выступае як нейтральнае поруч з паўпальта. Капота ж. Доўгая без падкладкі вопратка з самаробнага валенага сукна, служыць як плашч. Mo дошч будзя — капоту накінь на плечы. Гр. Капоту па кажу ci апрані, каб кажух ні прамок. Вальк. Капота — 'доўгае адзенне', Рад. (МДСБМ); капота — капот', Чэрв. (КСЧ); капота — 'верхняе адзенне, прыгожае' (Шпіл., 43); капота: 1) старадаўняе жаночае адзенне, доўгае, прамое, 2) блузка (ЛП, 289). Дарма што бедны, дарма што ўбогі,— трэба капоту, лапаць на ногі (Я. Купала, Выбр. тв., 1952, 61). Глядзіць, аж дзядзька сядзіць на зямлі, раскінуўшы полы доўгай капоты (3. Бядуля, IV, 549). Капота — 'жаночае дамашняе адзенне свабоднага крою, халат' (БРС-62); капота — 'доўгае няскладнае адзенне' (БРС-62). —Руск. капот—'жаночае дамашняе адзенне свабоднага крою, халат'; дыял. капот — 'доўгі сялянскі армяк, кафтан, шынель, плашч' (Даль, II, 83); укр. капот — капота'; польск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 177  ▶