Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Куртка ж. Верхние адзенне з даматканага валенага сукна, без падкладкі, носядь паверх пінжака або замест яго (радзей). У пальце загарачо будзя, за каравамі ходзячы, апрані бацькаву куртку. Гр. Куртка — тс., Малар. (МДСБМ); курта — тс., Пруж. (Зян.); куртка, курта — 'верхняе адзенне', Чэрв. (КСЧ); курта, куртка — 'кофта, блузка', Віц. (ВКС); куртка — 'кароткае верхние адзенне з даматканага сукна' (ЛП, 295). У беларускай літаратурнай мове куртка мае значэнне 'кароткая вопратка, якая наглуха зашпіляецца' (РБС-53, БРС-62). — Руск. куртка — тс., дыял. куртка — 'кароткая мужчынская адзежа, без полаў, камізэлька з рукавамі'; фуфайка', але куртка звычайна носіцца зверху (Даль, II, 225); укр. куртка — тс., польск. kurtka — тс., kurtka — 'звыклае будзённае адзенне', (Карл., II, 645). Паводле Я. Карскага, слова куртка трапіла ў беларускую мову з польскай. У польскай мове kurtka, лічыць Я. Карскі, з цюркск. k'ŭrte — 'від кароткай кофты'. М. Фасмер бачыдь тут запазычанне (праз польскую мову) з лад. curtus — кароткі' (Фаем., И, 429). Паўпальта (паупальто) н. Кароткае зімовае паліто. Паупальто больш у цёплую зіму носяцъ. Яно каротко. Зл. — Руск. полупальто, укр. півпальто. Утворана слова з дапамогаю прэфіксойда паў- ад пальто: паупальта. Акцэнтуадыя слова паказвае на польскі ўплыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kŭrte
1 👁
 ◀  / 177  ▶