Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Рубашка ж. Верхняе адзенне (звычайна з тонкай тканіны) на верхнюю частку цела. Чаео ты у адной сароццы поўзаяш, ідзі рубашку нацягні наверх. Кр. Наверсі рубашка, а пацсподам — сарочка. Ст. С. 3 такім значэннем слова рубашка бытуе на Гродзеншчыне, Полаччыне, Віцебшчыне (ХБД, 14); рубашка — 'сарочка, кашуля' (ЛП, 310). Ён намерыўся схаваць сала пад рубашку (К. Чорны. 36. тв., т. II, 265). Не зарабіў у рубашцы, дык не заробіш i ў сярмяжцы (М. Танк. Выбр. тв., 1952, 499). Слова рубашка сустракаем у А. Васілевіч (Шляхі-дарогі, 1950, 258) i іншых пісьменнікаў (гл. КТСМБ). Сучасныя беларускія слоўнікі падаюць слова рубашка толькі як тэхнічны тэрмін (БРС-62). — Руск. рубашка — 'кашуля, сарочка', славенск. robača, с.-х. рубача — тс. Слова рубашка прыйшло ў гаворкі з pyскай мовы. Лексемы рубашка з адзначанай семантыкай не ведаюць украінская, польская, беларуская літаратурная мовы 40. У рускай мове рубашка — памяншальнае ўтварэнне ад рубаха, якое ад стараруск. рубъ — 'кусок тканіны, дрэнны ўбор' (ЭСРЯ, II, 219). Трываламу замацаванню лексемы рубашка ў гаворках садзейнічала імкненне пазбегнуць мнагазначнасці слова сарочка (параўн. у белар., руск. i ўкр. літаратурных мовах: сарочка: 1) верхняя кашуля, 2) сподняя кашуля). 40 А. С. А к с а м i т а ў. Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі. Мінск, 1958, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 177  ▶