ве падабенства формы штаноў да звона (КЭСРЯ, 150; Фаем, II, 249). Пінджак м. Пінжак. Апрані, дзецятко, пінджак, бо на дварэ халадно стало, а ты ў адной рубасцы ходзіш. Пл. У такой форме гэта слова бытуе ў многіх гаворках Гродзеншчыны, на Шклоўшчыне (МДСБМ); на Брэстчыне: пынджак, пинджак, пинчак (ЛП, 303). — Руск. пиджак, дыял. спинжак, пинжак; укр. піджак. А. Праабражэнскі разглядае слова пиджак як запазычанне з англійскай мовы; англ, реаjacket (вымаўляецца пі-джэкт) — 'куртка, кароткае паліто з тоўстай, грубай тканіны' (ЭСРЯ, II, 57). Форма пінджак — ад кантамінацыі пінжак i піджак. Касцюм м. Верхние адзенне — штаны клёш i пінжак, пашытыя з аднаго матэрыялу. Kan касьцюм быў, трэба, кап ганавіцы клёш былі i пінджак з аднаго тавару i таго самаго цьвету. Гр. У літаратурнай мове яно мае болын шырокае значэнне— 1) адзенне, 2) мужчынскае (штаны i пінжак) ці жаночае (жакет i спадніца) верхние адзенне (БРС-62). 3 гэтым значэннем ужываецца ў рускай i ўкраінскай мовах. У польский мове kostium абазначае, як правіла, толькі дамскі касцюм i спецыяльны ўбор (карнавальны, спартыўны). Паходзіць слова з франц. мовы; франц. costume — 'касцюм, убор' ад італ. costume — звычай', касцюм' (Сл, II
2 👁