Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
У беларускую яно магло трапіць як з польскай, так i з рускай. РБС-53 падае кальсоны як паралельнае са споднікі. У гаворках кальсоны ўсведамляецца як новае слова. Майка ж. Летняя кашуля без рукавоў i каўняра. Майкі ўсё маладыя летам носяць пры рабоці, каб ні так гарачо было, a старыя ў сарочках ходзяць, як прыпячэ. Гр. Слова ўласціва ўсім усходнеславянскім мовам. У беларускай запазычана з рускай, дзе яно — суфіксальнае ўтварэнне ад май: май-ка (КЭСРЯ). Літаральнае значэнне слова майка — 'майская кашуля', г. зн. на цёплую пару года. Спачатку майка мела значэнне 'спартыўная кашуля' (СРЯ-61). Трусы (трусэ) толькі мн. Кароткія штаны, якія носяць замест кальсонаў. Маладыя дак кальсонаў i ні адзяваюць, усё трусэ. Kp. Слова ўсведамляецца як новае. Бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. У беларускую мову прыйшло з рускай, дзе яно ад англ, trousers— штаны' (КЭСРЯ, 341). Галюфэ. Верхнія штаны галіфэ. Пад боты ўсё было галюфэ шылі. Гр. Галюфэ — фанетычны варыянт слова галіфэу якое бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Штаны атрымалі сваю назву ад прозвішча французскага кавалерыйскага генерала Qallifet (Фаем., I, 388; СИС). Клёш. А мой i пад боты i пад чаравікі ўсё клёш носіць, галюфэ ні любіць. Ст. С. Слова бытуе ва ўсходнеславянскіх, польскай i іншых мовах. Паходзіць ад франц. cloche — звон'; перанос назвы адбыўся на асно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶