Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
СподнікІ — кальсоны (РБС-53), споднікі (разм.)— кальсоны (БРС-62), — Польск. spodnie — 'штаны, кальсоны'; чэшск. spodky — 'райтузы, кальсоны'; укр. (дыял.) сподни — штаны' (Шыла, ПЗГ, 553). Споднія ад спод: спод-н-ія. Параўн. спадняк — 'сподняя палатняная спадніца' (ЛП, 313). Майткі толькі мн. Слова бытуе з тым самым значэннем, што i споднія, але выкарыстоўваецца галоўным чынам як стылізадыя пад польскую мову. Хавай майткі, а то пан ідзе. Гр. Майткі — штаны' (РБС-53), майткі—абл. штаны' (БРС-62). У беларускіх народных гаворках сустракаецца рэдка (гл. ДАБМ, карта 326). — Польск. majtki — 'панталоны (жаночыя), штаны'. Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы, у якой яно ад галандскага maat, maatje — марак' (Брукн. 319); як старое, слова majtek адзначаецца са значэннем марак' (Карл., 11,852). Кальсоны толькі мн. У кальсонах такі цяплей, як у трусох. Зл. Слова ўласціва ўсім усходнеславянскім мовам, польскай i інш. Паходзіць з франц. мовы, дзе caleęons — кальсоны' — пераафармленне італьянск. calzoni — штаны' (споднія) (КЭСРЯ, 139) з лац. calx, calcis — пята' (Сл., 1,28). У гаворкі слова трапіла, відаць, з літаратурнае мовы. Аўтары КЭСРЯ паказваюць на польскае пасрэдніцтва (польск. kalesony) пры запазычанні слова кальсоны рускаю мовай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

споднй
4 👁
 ◀  / 177  ▶