Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Укр. (дыял.) портки — 'палатняныя штаны'; руск. портки, порты — штаны'; портки — "холщовое исподнее мужское платье, гачи, шаровары; портяное исподнее бельё, подштаники" (Даль, III, 323). У сучасных рускіх гаворках слова портки мае значэнне як верхніх, так i сподніх штаноў 37. Даследчыкі рускай мовы сцвярджаюць, што слова порты раней мела значэнне адзення наогул 38 i толькі з XVI ст. яно стала назвай штаноў 39. Такім чынам, порткі — памяншальнае ўтварэнне ад порты, якое ад усходнеславянскага портъ — 'кусок тканіны, адзенне, покрыва' (Срази., II, 1753). Слова порткі болыи уласціва рускай мове, дзе яно мае шмат вытворных (порт, портной, портняжить i г. д.). У даследаваных гаворках яно роднасна толькі слову парцяны, аднак цяпер гэтыя словы не маюць нічога агульнага ў значэнні (парцяны — льняны'). Споднія. Кальсоны. У сподніх спаць кладавімосё. Слова яшчэ поўнасцю не субстантывіравалася, таму можа ўжывацца i ў састаўной назве — споднія ганавіцы. Зрэдку можна сустрэць i споднікі, але яно выкарыстоўваецца як стылізацыя пад літаратурную мову. Споднія — споднікі', Віц. (МДАБМ—24 i інш.), Гом. (МДАБМ—1025). 37 В. П. С т р о г о в а. Лексика говоров по течению реки Меты. Канд. дисс. М., 1955, стр. 151. 38 А. Пе т р о в. Опыт Словаря древних славянских слов и речений. М., 1831. 39 Н. К. С о к о л о в а. Обиходно-бытовая лексика в языке воронежских грамот XVIII в., стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 177  ▶