Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Штаны (штанэ) толькі мн. Слова скарыстоўваецца толькі як афіцыйнае; у мове моладзі i інтэлігенцыі сустракаецца часцей. У нашум сяле штанэ кажуць адно вучыцяля да хіба працъсядацялъ калхоза. Гр. — Руск. штаны (размоўнае), укр. штани. У рускай мове яно з'явілася не раней як у XVII ст. У той час яно было сінонімам да слова портки; пазней гэтыя словы разышліся значэннямі: штаны стала абазначаць верхняе адзенне, а порткі — ніжняе 36. Слова штаны паходзіць ад цюркск. іштон (іічтон)— кальсоны (іч — унутраны' i тон— 'адзенне, убор' — КЭСРЯ, 384). Словы ганавіцы i штаны выступаюць як родавыя назвы. Для абазначэння штаноў розных відаў (фасонаў), прызначэння ўжываюцца словы порткі, споднікі (споднія), падштанікі, майткі, кальсоны, галюфэ i клёш. Порткі толькі мн. Штаны (звычайна галіфэ) з тоўстага, валенага сукна. Порткі на зіму шылі, кап цяплей было. Ст. С. Порткі — 'цёплыя суконныя штаны', Случ. (Мал., БНП), Рудз. (Ж.—МДК, 51); порткі— штаны', Случ. (Серж.), Віц. (ВКС); порткі— "подштаники, холщовые штаны" (Шпіл., 51). Порткі — штаны' (РБС-28); порткі — (разм.) штаны, портки, порты (РБС-53, БРС62). Паводле ДАБМ (карта 326), яно пашырана на ўсходзе Гродзеншчыны i захадзе Міншчыны. 36 Н. К. С о к о л о в а. Обиходно-бытовая лексика в языке воронежских грамот XVIII века. Канд. дисс. Воронеж, 1956, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
4 👁
 ◀  / 177  ▶