У беларускую яно магло трапіць як з польскай, так і з рускай. РБС-53 падае кальсоны як паралельнае са споднікі. У гаворках кальсоны ўсведамляецца як новае слова.
Майка ж. Летняя кашуля без рукавоў і каўняра. Майкі ўсё маладыя летам носяць пры рабоці, каб ні так гарачо было, а старыя ў сарочках ходзяць, як прыпячэ. Гр. Слова ўласціва ўсім усходнеславянскім мовам. У беларускай запазычана з рускай, дзе яно — суфіксальнае ўтварэнне ад май: май-ка (КЭСРЯ). Літаральнае значэнне слова майка — 'майская кашуля', г. зн. на цёплую пару года. Спачатку майка мела значэнне 'спартыўная кашуля' (СРЯ-61).
Трусы (трусэ) толькі мн. Кароткія штаны, якія носяць замест кальсонаў. Маладыя дак кальсонаў і ні адзяваюць, усё трусэ. Кр. Слова ўсведамляецца як новае. Бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. У беларускую мову прыйшло з рускай, дзе яно ад англ. trousers — 'штаны' (КЭСРЯ, 341).
Галюфэ. Верхнія штаны галіфэ. Пад боты ўсё было галюфэ шылі. Гр.
Галюфэ — фанетычны варыянт слова галіфэ, якое бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Штаны атрымалі сваю назву ад прозвішча французскага кавалерыйскага генерала Qallifet (Фасм., I, 388; СИС).
Клёш. А мой і пад боты і пад чаравікі ўсё клёш носіць, галюфэ ні любіць. Ст. С.
Слова бытуе ва ўсходнеславянскіх, польскай і іншых мовах. Паходзіць ад франц. cloche — 'звон'; перанос назвы адбыўся на асно-
82 👁