Старонка 93
◀ / 177 ▶
ве падабенства формы штаноў да звона (КЭСРЯ, 150; Фасм., II, 249). Пінджак м. Пінжак. Апрані, дзецятко, пінджак, бо на дварэ халадно стало, а ты ў адной рубасцы ходзіш. Пл. У такой форме гэта слова бытуе ў многіх гаворках Гродзеншчыны, на Шклоўшчыне (МДСБМ); на Брэстчыне: пынджак, пинджак, пинчак (ЛП, 303). — Руск. пиджак, дыял. спинжак, пинжак; укр. піджак. А. Праабражэнскі разглядае слова пиджак як запазычанне з англійскай мовы; англ. pea-jacket (вымаўляецца пі-джэкт) — 'куртка, кароткае паліто з тоўстай, грубай тканіны' (ЭСРЯ, II, 57). Форма пінджак — ад кантамінацыі пінжак і піджак. Касцюм м. Верхняе адзенне — штаны клёш і пінжак, пашытыя з аднаго матэрыялу. Кап касьцюм быў, трэба, кап ганавіцы клёш былі і пінджак з аднаго тавару і таго самаго цьвету. Гр. У літаратурнай мове яно мае больш шырокае значэнне — 1) адзенне, 2) мужчынскае (штаны і пінжак) ці жаночае (жакет і спадніца) верхняе адзенне (БРС-62). З гэтым значэннем ужываецца ў рускай і ўкраінскай мовах. У польскай мове kostium абазначае, як правіла, толькі дамскі касцюм і спецыяльны ўбор (карнавальны, спартыўны). Паходзіць слова з франц. мовы; франц. costume — 'касцюм, убор' ад італ. costume — 'звычай', 'касцюм' (Сл., II, 529).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶