Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
яно не суйадае ў гаворках i літаратурнай мове; пры іх супадзенні раскрыццё семантыкі слова апускаецца (яго можна знайсді ў «Беларуска-рускім слоўніку» 1962 г.). Значэнне слова ілюструецца прыкладамі з мясцовай мовы; скарочана абазначаецца вёска, дзе запісаны прыклад. Ілюстрацыйны матэрыял прыводзіцца ў спрошчанай транскрыпдыі. Значэнні дыялектных слоў, якія сустракаюцца ў прыкладах-ілюстрацыях, у кнізе не тлумачадца, іх можна знайсці ў нашым «Дыялектным слоўніку. 3 гаворак Зэльвеншчыны» (Мінск, 1970). 3 новага абзаца падаюцца формы i значэнні слова ў іншых гаворках, a ў дужках пасля іх — скарочанае абазначэнне крыніды, адкуль узята слова, а таксама формы слоў, зафіксаваныя мастацкай літаратурай, фальклорнымі матэрыяламі, слоўнікамі 20—30-х гадоў XX ст., слоўнікам Насовіча i іншымі крыніцамі. Даныя «Руска-беларускага слоўніка» 1953 г. i «Беларуска-рускага слоўніка» 1962 г. прыводзяцца асобна, з абзаца. 3 чырвонага радка з працяжнікам паказваедца пашырэнне слова ў іншых славянскіх мовах. Пасля гэтага высвятляецца паходжанне слова, яго ўтварэнне, прыводзяцца меркаванні вучоных пра этымалогію слова. У асобных выпадках паказваецца значэнне слова ў старажытнай беларускай мове. Адзначаецца, да якога лексікону ў гаворках — пасіўнага ці актыўнага адносіцца слова, прадстаўнікі якога пакалення часцей (ці радзей) яго (слова) ужываюць. Тлумачэнне значэння слова, запазычанае з крыніц (акрамя РБС-53 i БРС-62) цалкам, падаецца ў двукоссі. Алфавітны парадак падачы слоўных артыкулаў унутры тэматычнай трупы не захоўваецца, тут улічваецца ступень важнасці паняцця, пашыранасць слова i інш. Алфавітны пералік разгледжаных слоў даецца ў дадатку — індэксе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶