тэрыторыя была занята кайзераўскай Германіяй, а пазней буржуазнай Польшчай, пад уладай якой Зэльвеншчына знаходзілася да верасня 1939 г. ФАНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГАВОРАК Для больш поўнага i глыбокага разумения лексічнага матэрыялу, высвятлення пытанняў этымалогіі слоў нельга абысціся без характарыстыкі найбольш важных фанетычных асаблівасцей гаворак. Гаворкам Зэльвеншчыны ўласцівы: а) моцнае якание: бядаваць, ляснікі (але ненаціскная часціда не вымаўляецца як ні); б) захаванне канцавога ненаціскнога о: мясо, балото, много, кепско; в) о (ё) на месцы e, а (я) літаратурнай мовы: снёданё, грабыьнё, тапарышчо; г) выбухны г на месцы спалучэння кр: грамушка (крэмень), памяргоўны (памяркоўны); д) адсутнасць падаўжэння зычных на месцы «зычны +bj»: насенё, клочо, раля; е) прыстаўны г: гараць гарэх, гануча; ж) г на месцы в: гуліца, гузёл; з) адпадзенне пачатковых в, г: Ладзё (Уладзя), ляк, ладыш; i) ужыванне й на месцы в, л: яёрка, юргіня, юстэрко, фэйчар; к) азванчэнне зычных пад уздзеяннем суседніх галосных: баса (паса нямецк. fasa), гэдык (гэтак); л) спалучэнне чн у традыцыйных словах вымаўляецца як шн: яешня, рушнік; м) спалучэнне тр раздзяляецца галосным а: літар, мэтар\ н) гук ф у традыцыйнай лексіцы замяняецца гукамі п, X, хв: пасоля, хунт, хвартух. БУДОВА СЛОУНАГА АРТЫКУЛА Загалоўнае слова падаецца ў арфаграфічным запісе, у дужках — вымаўленне, калі яно разыходзіцца з напісаннем слова. Абазначаецца род назоўнікаў, лік паказваецца толькі ў множналікавых ці адзіночналікавых назоўніках. Пасля гэтага падаецца значэнне слова, калі
Дадатковыя словы
грамўшка
5 👁