КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ 3 ГІСТОРЫІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ Зэльвеншчына ляжыць на захадзе БССР, між Слонімам i Ваўкавыскам Гродзенскай вобласці, мяжуе з Польшчаю. Тэрыторыю сучаснай Зэльвеншчыны ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу займалі дрыгавічы4. У XII ст. Зэльвеншчына ўваходзіла ў Полацкае княства, якое эб'ядноўвала заходнія землі з гарадамі Ваўкавыскам, Навагрудкам, Нясвіжам i інш. Тэрыторыя Чорнай Pyci, да якой належала Зэльвеншчына, была спачатку вольная ад татара-мангольскай i літоўскай залежнасці, потым трапіла пад уладу Літвы, a пазней Полынчы. Haсельніцтва гэтай тзрыторыі зведала нашэсце шведаў, а пазней Напалеона. 3 XVI ст. Зэльва адносілася да ліку каралеўскіх двароў, потым перайшла пад уладу Сапегі5. Мястэчка Зэльва належала князю А. Сапегу да 1832 г. Продкі яго ў пачатку XVIII ст. заснавалі кірмаш, які ў канцы XVIII ст. лічыўся найважнейшым пасля Лейпцыгскага як сваім абаротам, так i колькасцю купцоў i гандляроў6. Кірмаш працягваўся цэлы месяц — з 25 ліпеня да 25 жніўня. Сюды прыязджалі купцы з розных краін Еўропы i з Pacii. У 1585 г. у мястэчку Дзярэчын, што на Зэльвеншчыне, Сапегі заснавалі друкарню. У час першай імперыялістычнай вайны амаль палова насельніцтва Зэльвеншчыны эвакуіравалася ва ўсходнія раёны Pacii— Маскоўскую i іншыя губерні. У 1915 г. 4 Россия. Под редакцией В. П. Семенова, т. 9. СПб., 1905, стр. 57. 5 Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и А. И. Ефрона. СПб., 1894, т. 12, стр. 393.. 6 Материалы для географии и статистики России. Гродненская губерния. Составил П. Бобровский, ч. II. СПб., 1863, стр
Дадатковыя словы
эбядноўвала
3 👁